В новом телятнике в Лынтупах содержится 150 голов молодняка крупного рогатого скота

Сельское хозяйство

Камфортныя ўмовы спрыяюць поспеху

З першым намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуардам Януковічам пад’язджаем да новага арачніка ў Лынтупах. У ім утрымліваецца 150 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. На вуліцы сустракаем аператара па дарошчванні Уладзіміра Яновіча.

— Як справы? — цікавіцца Эдуард Вальдэмаравіч.

— Усё цудоўна, — запэўнівае Уладзімір. — Самі паглядзіце, якія камфортныя ўмовы ўтрымання жывёлы: светла, чыста, утульна. Вада ў паілках — пастаянна, кармоў хапае. Раздае іх трактар, тэхніка чысціць стойлы. Работа ў жывёлагадоўлі для мяне не новая. Шмат гадоў працаваў пастухом, слесарам па рамонце даільнага абсталявання, начным вартаўніком. Цяпер даглядаю цялушак.

Аператар па дарошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ «Камайскі-агра» Уладзімір Яновіч са сваімі гадаванцамі ў новым арачніку

Заходзім у памяшканне, і жывёла цягнецца да рук Уладзіміра. Ён ласкава з ёй размаўляе, гла­дзіць.

Рабочы дзень аператара пачынаецца з абходу і агляду статка. Калі заўважае, што штосьці не так, дакладвае брыгадзіру ці ветурачу. Затым раздае канцэнтраты, падгортвае корм, які цяляты рассунулі. Правярае паілкі, пры неабходнасці чысціць іх. Пасля таго як цялушкі пад’ядуць, выпускае іх на свежае паветра, а гэтым часам «Амкадор» выдаляе са стойлаў гной у спецыяльнае сховішча. Завозіцца салома — і Уладзімір растрасае яе для падсцілкі.

Праца ў жывёлагадоўлі не з лёгкіх. Каб цяляты былі дагле­джанымі, трэба прыкласці нямала намаганняў. Нягледзячы на тое, што многія працэсы механізаваныя, хапае і ручной працы.

— Уладзімір зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку, — гаварыў дырэктар ААТ «Камайскі-агра» Уладзіслаў Шаршнёў. — Стараецца. Падтрымлівае парадак у памяшканні, сочыць, каб хапала кармоў.

Спонсарскую дапамогу ва ўзвядзенні арачніка «Камайскаму-агра», якое ўваходзіць у склад аграпрамысловага аб’яднання, летась аказаў малочны завод. За сродкі прадпрыемства быў набыты металічны каркас і тэнт. Завод аплаціў мантажныя работы. Астатнім займалася будаўнічая брыгада гаспадаркі. У лютым бягучага года ў арачніку паставілі шасцімесячных цялушак, якія будуць утрымлівацца каля дзесяці месяцаў — да злучнога перыяду.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.