Будильник на 4 утра и цветник у дома: история настоящего сельского труженика Андрея Дорошкевича

Сельское хозяйство

Заглянуць на ферму ў Вольсі ААТ «Ярэва-агра» прапанаваў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч.

— Памяшканне фермы старое, уся праца — ручная. А паглядзіце які парадак! — гаварыў Эдуард Вальдэмаравіч. — Гаспадарыць тут Андрэй Дарашкевіч. Цяляты, якіх ён даглядае, за суткі прыбываюць у вазе на 700 грамаў.

У памяшканні было прыбрана так, быццам аператар чакаў праверку. Праход вымецены, у клетках, дзе змешчаны згодна з узростам цяляты, наслана саломы, жывёла спакойна адпачывала.

Будильник на 4 утра и цветник у дома: история настоящего сельского труженика Андрея Дорошкевича

Патэлефанавалі Андрэю. Ён ужо быў на абедзенным перапынку, але хутка прымчаў на ферму. І калі даведаўся, што хачу яго сфатаграфаваць, пазіраваць адмовіўся.

— Знайшлі героя! — засупраціўляўся. — Проста не ўмею рабіць абы-як. Гэта ж цяляты, яны — як дзеці. Прывозяць мне іх з розных ферм малых, а я пястую.

Работы аператару хапае. Будзільнік у яго пастаянна пастаўлены на 4 гадзіны раніцы. Падхопліваецца — і на ферму. Часта дапамагае жонка Ганна. Яна ў свой час была перадавым аператарам па доглядзе цялят, мае багаты вопыт. З ёй можна параіцца па любым пытанні.

Сапраўдны гаспадар — сапраўдны ўсюды. Калі б ні ехала праз Вольсю, заўсёды любавалася адным з дагледжаных вясковых дамоў. Аказалася, што гаспада­рыць у ім Андрэй Дарашкевіч. Каля дома заўсёды абкошана трава, жаночая рука адчуваецца ў яркім кветніку. Па ўсім бачна, што гэтыя людзі любяць вясковае жыццё.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.