В субботу в Витебске прошел финальный этап областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дожинки-2022»

Важное Сельское хозяйство

Зноў у лідарах вобласці

У суботу ў Віцебску прайшоў фінальны этап абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022». На яго сабраліся найлепшыя аграрыі Віцебшчыны. Па выніках абласнога спаборніцтва 1-е месца прысуджана Віцебскаму раёну, 2-е — Пастаўскаму, на 3-м — Аршанскі.

Пастаўчане сёлета паўтарылі поспех 2020 года, калі таксама былі на 2-м месцы ў вобласці. Раён узнагароджаны дыпломам II ступені і грашовай прэміяй у памеры 8 000 рублёў. Узнагароду з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна атрымаў кіраўнік раёна Сяргей Чэпік.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручае Сяргею Чэпіку дыплом за 2-е месца сярод раёнаў Віцебскай вобласці на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых, рапсу

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы зерневых і зернебабовых на 2-м месцы ААТ «Хацілы-агра» (сярэдняя ўраджайнасць — 68,1 ц/га), наперад сябе гаспадарка прапусціла аршанскую «Ларынаўку» (77,4 ц/га). ААТ «Навасёлкі-Лучай» заняло 2-е месца сярод сельгасарганізацый на ўборцы рапсу, уступіўшы першынство філіялу «Мазалавагаз» Віцебскага раёна. Дыплом II ступені дырэктару ААТ «Хацілы-агра» Вячаславу Крыштафовічу ўручыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

З узнагародамі — кіраўнікі ААТ «Кураполле-агра», «Хацілы-агра» і ААТ «Навасёлкі-Лучай» Васілій Касцень, Вячаслаў Крыштафовіч і Юрый Шымчык

Хацілаўцы сёлета намалацілі 13,5 тысячы тон збожжа, заклалі 27 тысяч тон сенажу, 24 тысячы тон сіласу. Дзякуючы стабільнай рабоце людзі атрымліваюць добрую заработную плату, абнаўляецца машынна-трактарны парк.

Важкімі набыткамі можа пахваліцца і ААТ «Навасёлкі-Лучай». Пры сярэдняй ураджайнасці амаль 50 ц/га зерня тут намалацілі звыш 11 тысяч тон, што на 5 тысяч тон больш, чым летась. Атрымалі 1 400 тон рапсу пры ўраджайнасці 25 цэнтнераў з гектара. Упершыню на 30 гектарах вырошчвалі сланечнік, назапасілі больш за 100 тон насення. На наступны год плошчу пад пасевы плануюць пашы­рыць. На зімоўку заклалі больш за 30 тысяч тон кукурузнага сіласу і столькі ж сенажу, намалацілі 850 тон гароху, назапасілі канцэнтратаў. За ўсім гэтым — старанная праца калектыву. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергіенка ўручыў дырэктару ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыю Шымчыку Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло — падарункавы сертыфікат на трактар для сельгаспрадпрыемства. Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь атрымала галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алена Касцюк, а трактарыст-машыніст Генадзій Анкудовіч — Падзячнае пісьмо Віцебскага аблвыканкама.

З Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вярнуўся з абласных дажынак першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі. Трактарыст-машыніст ААТ «Кураполле-агра» Аляксандр Яначкін атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а кіраўнік гэтага сельгаспрадпрыемства Васілій Касцень — грамату рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» прызнаны Пастаўскі лясгас. Яго дырэктар Уладзімір Місачэнка ўзнагаро­джаны дыпломам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, а калектыў прэміраваны трактарам «Беларус».

Галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алена Касцюк з намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пятром Пархомчыкам

Шырокай на свяце была выстава вырабаў народнагаспадарчага комплексу Віцебшчыны. Удзельнічалі ў ёй і прадпрыемствы нашага раёна. Удзельнікі і госці з задавальненнем дэгуставалі прадукцыю пад гандлёвай маркай «Паставы-гарадок».

Трактарыст-машыніст ААТ «Навасёлкі-Лучай» Генадзій Анкудовіч

Малочны завод штомесяц выпускае больш за 600 тон сыру і 700 тон іншай малочнай прадукцыі. 70 працэнтаў яе ідзе на экспарт. Крэатыўна прадставіў шырокі асартымент мясных, рыбных, хлебабулачных вырабаў, саленняў, квашэнняў Пастаўскі філіял Віцебскага аблспажыўтаварыства.

Аляксандр Гарны са сваімі навучэнцамі

Навучэнцы Варапаеўскай СШ Станіслаў Гарны і Павел Кісялёў разам з настаўнікам Аляксандрам Гарным прэзентавалі аграрны клас, у якім вучацца. Наведвальнікаў выставы весяліў ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка» Варапаеўскай школы мастацтваў імя І. Сушко. Шмат жадаючых было сфатаграфавацца каля караваяў сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны і дажыначных снапоў, што вырабілі работнікі культуры раёна.

Наведвальнікаў выставы весяліць «Заранка»

Яркім завяршэннем «Дажы­нак-2022» у Віцебску стаў канцэрт самадзейных артыстаў у абласной філармоніі.

Анна Анішкевіч
Фота даслана рэдакцыяй газеты «Витебские вести» і Вольгі Навумчык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.