Посевная в разгаре. Яровые зерновые и зернобобовые в Поставском районе нужно посеять на 4500 гектарах

Сельское хозяйство

Яравыя зерневыя і зернебабовыя ў раёне трэба пасеяць на 4 500 гектарах. Самы вялікі яравы клін — 1 055 га — у сельгаспрадпрыемства «Навасёлкі-Лучай». Сяўбой у гэтай гаспадарцы на энерганасычаных трактарах займаюцца вопытныя механізатары Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі.

У панядзелак яны сеялі гарох за Васевічамі. Тут на 90-гектарным участку летась пашчыравалі меліяратары: пра іх работу сведчыць роўнае поле, на якім яшчэ ляжаць кучы кустоўя і карэння, горы вялікіх камянёў. Нямала драбнейшых засталося ў глебе. Таму перад тым як пусціць тэхніку з культыватарамі, сеялкамі, ідзе падбор камянёў. Задзейнічаны трактар гаспадаркі з каменепадборшчыкам. Дапамагаюць у рабоце пастаяльцы і работнікі Дунілавіцкага дома-інтэрната. Увогуле тэхнікі на полі ў паня­дзелак было шмат. Культывавалі глебу Яўгеній Грышчанка і Валерый Адзінец. Аляксандр Дунец на «Расе» ўносіў азотныя ўдабрэнні. На МАЗе падвозіў насенне гароху Тадэвуш Праліч.

— Здавалася б, цёплае і сухое надвор’е павінна спрыяць тэмпам, — гаварылі Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі. — Але на гэтым полі не вельмі разгонішся: то кучу камянёў трэба абмінуць, то накарчаваных кустоў. Перашкаджаюць і вымачкі.

Тым не менш механізатары за папярэдні дзень засеялі больш за 60 гектараў. Юрый Татарчук працуе на трактары з новай 12-метровай сеялкай. Гаспадарка набыла яе ў мінулым годзе. Апрабацыю агрэгат прайшоў восенню. Тады сеяльшчыкі загарнулі ў глебу насенне азімых больш чым на 3 000 гектараў. План веснавой сяўбы для іх — дробязь. Непакояць палі ў вайцяхоўскай зоне: там яшчэ ста­іць вада, у якой плаваюць дзікія качкі.

Кіпіць работа і ў іншых гаспадарках раёна. Першыя, як звычайна, яравую сяўбу распачалі хлебаробы ў «Дунілавічах-агра», дзе пераважаюць лёгкія пясчаныя глебы. Тут ячмень і авёс пасеяны ўжо на 520 гектарах, што складае 80% ад плана. Засеянымі плошчамі прырастаюць ААТ «Янавіца-агра», «Сцяг Перамогі-агра», у якіх насенне зерневых і зернебабовых загорнута ў глебу на 46 і 40% плошчы адпаведна.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.