Операторы зерносушильного комплекса ОАО «Хотилы-агро» Александр Апсит и Станислав Рыбаков переработали почти 10.000 тонн зерна и рапса

Сельское хозяйство

Умеюць берагчы кожнае зярнятка

Аператары зернесушыльнага комплексу ААТ «Хацілы-агра» Аляксандр Апсіт і Станіслаў Рыбакоў за сёлетняе жніво перапрацавалі амаль 10 000 тон збожжа і рапсу і занялі 1-е месца ў раёне

Аляксандр Апсіт у ААТ «Хацілы-агра» прыехаў з жонкай і двума сынамі з Браслаўскага раёна чатыры гады таму. Была сярэдзіна лета. Яго прынялі на пасаду энергетыка. А пачалося жніво — прапанавалі папраца­ваць аператарам зернесушыльнага комплексу. І вось ужо чацвёрты сезон Аляксандр у начную змену даводзіў зерне да кандыцыі. Яго напарнік Станіслаў Рыбакоў заступаў на змену днём.

Ураджайнасць сёлета ў гаспадарцы высокая — 68,1 цэнтнера з гектара, — гаварылі аператары. — Збожжа намалацілі больш за 13 000 тон. І нам пашанцавала выйсці пераможцамі.

Вядома, стараліся і самі: пільна сачылі за работай зернесушыльнага комплексу, выконвалі правілы тэхнікі бяспекі і тэхналогію сушкі. Перапрацоўка збожжа вялася ў бесперапынным рэжыме.

Жніво завяршылася. Зернесушылка закансервавана да наступнага сезона. А аператары ўзяліся за свае штодзённыя абавязкі. Аляксандр правярае электраасвятленне, малакаправоды, халадзільнае абсталяванне на фермах, дзе неўзабаве на зімова-стойлавае ўтрыманне паставяць кароў. Станіслаў пратручвае збожжа на сяўбу. А яго набыва­юць у «Хацілах-агра» гаспадаркі не толькі нашага раёна, але і іншых. Вось і калі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч віншаваў аператараў з перамогай, якраз чакаў загрузкі вадзіцель з Міёрскага раёна.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.