Виктор Рогов из ОАО «Новоселки-Лучай» первым в районе преодолел двухтысячный рубеж

Главное Сельское хозяйство

Чарговую яркую перамогу ў скарбонку ўласных працоўных дасягненняў запісаў камбайнер ААТ «Навасёлкі-Лучай» Віктар Рогаў, які першым у раёне намалаціў 2 000 тон збожжа!

Гэты поспех — не выпадко­васць, а заканамерны вынік высокага прафесіяналізму Віктара і яго шчырай любові да прафесіі і роднай зямлі. Механізатар вопытны, для яго кожная ўборачная кампанія становіцца справай гонару.

Виктор Рогов из ОАО «Новоселки-Лучай» первым в районе преодолел двухтысячный рубеж

Свой камбайнерскі шлях Віктар пачынаў на «Доне-1500». Два сезоны працаваў памочнікам, потым самастойна. 11 гадоў праслужыў механізатару КЗС-10. Сёлета кіраўніцтва гаспадаркі даверыла яму новы сучасны камбайн з 9-метровай жняяркай.

Поспех лідара натхняе і яго калег, якія таксама імкнуцца да высокіх паказчыкаў. ААТ «Навасёлкі-Лучай» у чарговы раз даказвае, што тут працу­юць сапраўдныя майстры сваёй справы.

Трэба было апраўдаць давер! Для мяне галоўнае — не гучныя рэкорды, а якасная і своечасовая ўборка ўраджаю.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.