Зерноуборочная техника готовится выйти в поля Поставщины и сейчас проходит техосмотр

Сельское хозяйство

Азімыя збожжавыя на Пастаўшчыне займаюць больш за 15 000 гектараў, яравыя — 4 500, азімы рапс — 4 000, яравы — 1 300 га. Убіраць іх будуць 57 камбайнаў. Зернеўборачная тэхніка цяпер праходзіць тэхагляд.

У сераду разам з галоўным дзяржаўным інспектарам Дзмітрыем Касцянём і галоўным спецыялістам аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Паўлам Скрыдлеўскім пабывала на мехдвары ў Юньках ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Чатыры камбайны выстраены пад лінейку. Члены камісіі падчас тэхагляду звярталі ўвагу на работу светлавой, тармазной сістэм, рулявога кіравання, наяўнасць неабходных дакументаў, аптэчак і іх напаўняльнасць, забяспечанасць камбайнаў першаснымі сродкамі пажаратушэння. Заўваг па гатоўнасці тэхнікі ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра» не было. Парупіліся механізатары, умела арганізаваў работу малады інжынер Яўгеній Салановіч, змог знайсці сродкі на своечасовы рамонт дырэктар Максім Чагарын.

Зерноуборочная техника готовится выйти в поля Поставщины и сейчас проходит техосмотр

Настрой у механізатараў баявы. Большасць з іх камандзіраваныя ў гаспадарку з гарадскіх прадпрыемстваў. Віктар Атрахімовіч працуе ў ДЭУ-33. Збожжавыя ўбірае з 2010 года. Пачынаў на андронаўскіх землях, ужо восьмы год у Юньках. Камбайну, на якім працуе, — 15 гадоў. Рыхтаваў яго дасканала і спа­дзяецца, што не падвядзе. Багаты вопыт ў Сяргея Дварко з «Рассвета Пастаўскага». У маладосці працаваў на камбайне і Віктар Партасевіч. Успомніць гэту работу давялося летась, калі яго з лясгаса камандзіравалі ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Навічок на жніве — мясцовы механізатар Арцём Маісееў. Такую прафесію ён выбраў па прыкладзе бацькі. Умела кіруе трактарамі любой маркі. Сёлета кіраўніцтва гаспадаркі даверыла хлопцу новы камбайн.

— Стрэмна! — прызнаўся Арцём. — Уся надзея на новую тэхніку і падтрымку вопытных настаўнікаў.

А тыя шчыра падбадзёрваюць калегу і чакаюць сонечнага надвор’я, каб хутчэй вывесці ў поле тэхніку.

Зерноуборочная техника готовится выйти в поля Поставщины и сейчас проходит техосмотр

— Азімы ячмень просіцца ў засекі, — расказвала галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Марына Гваздзеўская. Ён пасеяны на 500 гектарах. Колас цяжкі. Толькі б надвор’е дазволіла ўбраць без страт.

— Убяром! — запэўнівае Сяргей Дварко. — Усялякае здаралася. Памятаеце, Барысаўна, як адзін год на полі за Груздавам камбайны буксавалі? Хоць тое жніво было неймаверна цяжкім, але вытрымалі. Пастараемся і сёлета.

Павел Скрыдлеўскі, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельска-гаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама

ААТ «Сцяг Перамогі-агра» — одно з першых сельгаспрадпрыемстваў, дзе праводзім тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі. Сёлета гэта гаспадарка і ААТ «Янавіца-агра» атрымалі новыя камбайны. Яшчэ пяць павінны паступіць у раён у найбліжэйшы час. Два размяркуюць у ААТ «Камайскі-агра»,

па аднаму — у ААТ «Ярэва-агра», «Сцяг Перамогі-агра» і СП «Дунілавічы-агра» .

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.