Какие сельхозработы ведутся сейчас на полях Поставщины?

Сельское хозяйство

Рыхтуюць глебу

Неўзабаве распачнецца масавая сяўба яравых зерневых і зернебабовых. Цяпер першачарговая задача аграрыяў — падрыхтоўка глебы. У раёне веснавое ворыва трэба правесці на 2 622 гектарах. Актыўна яно вядзецца ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». Стараюцца механізатары Мікалай Шынкевіч, Руслан Шымко, Аляксандр Федаронак, Аляксандр Муляронак, Анатолій Счасны, Аляксандр Арлоўскі. Чым якасней будзе выкананы гэты від сельгасработ, тым менш спатрэбіцца дадатковай апрацоўкі глебы. Пакуль веснавое ворыва ў раёне праведзена на 1 000 гектараў, што складае амаль 40% ад плана.

Фото Сергея Вшивкова

Сілкуюць азімыя

Восенню азімыя зерневыя ў раёне былі пасеяны на плошчы 13 647 гектараў. Спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама абследавалі пасевы. Перазімавалі яны нядрэнна. З наступленнем цяпла пачалася вегетацыя. Практычна ўсе гаспадаркі вядуць іх падкормку азотнымі ўдабрэннямі. А ў ААТ «Хацілы-агра» дзякуючы руплівасці механізатараў Андрэя Калінскага, бацькі і сына Андрэя і Ільі Валкоў, Аляксандра Валодзічава гэтыя культуры на 1 600 гектарах ужо атрымалі першую дозу азотных удабрэнняў. Актывізавалася работа па іх унясенні пад азімыя зерневыя на палях ААТ «Навасёлкі-Лучай». Генадзій Анкудовіч, Уладзімір Скавародка, Алег Чумакоў за дзень падкормліваюць азімыя больш чым на 400 гектарах. У ААТ «Кураполле-агра» азотныя ўдабрэнні на «Дзвіне» ўносіць Мікалай Ворсін, а на «Расе» — Аляксандр Мурзёнак.

Сяўба стартавала

Першымі да сяўбы яравых прыступілі аграрыі Хаціл і Навасёлак. У першай гаспадарцы на сеялках працуюць Уладзімір Банькоўскі, Аляксей Власаў, Віктар Нікалаеў. На навасёлкаўскія палі пакуль выязджаюць толькі Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі. Калі дазволіць надвор’е, у работу ўключацца і іншыя механізатары.

Каб былі густымі сенакосы

З гэтай мэтай кожны год з ранняй вясны сенажаці і пашы падсяваюць шматгадовымі травамі. На большай частцы планавай плошчы яны падсеяны ў ААТ «Ярэва-агра», «Янавіца-агра», «Сцяг Перамогі-агра». Блізкія да завяршэння гэтай работы «Дунілавічы-агра». А вось у «Кураполлі-агра» Мікалай Ворсін нават перавыканаў план.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.