Дом ремесел «Стары млын» каждую неделю принимают туристов из Беларуси и ближнего зарубежья

Культура

Прымаюць гасцей з усіх «валасцей»

Такой колькасці наведвальнікаў у Пастаўскім Доме рамёстваў «Стары млын» не было даўно. Не праходзіць тыдня, каб тут не прымалі турыстаў з Беларусі і блізкага замежжа. Іх прыво­зіць даўні сябар «млыноўцаў» — мінская турфірма «Виаполь». «Пастаўляе» наведвальнікаў і наш Цэнтр турысцкіх паслуг. Прыводзяць сваіх родных і гасцей пастаўчане. І так было на працягу ўсяго лета. Стаміўшыся ад кавідных абмежаванняў, лю­дзі сталі актыўна падарожніць, наведваць установы культуры.

У складзе арганізаваных груп да нас едуць у асноўным жыхары сталіцы, а таксама беларусы і расіяне, якія адпачываюць у санаторыях на Нарачы, АДРАЦ «Ветразь». Па словах дырэктара Дома рамёстваў Таццяны Петух, госці ў захапленні ад Пастаў і выстаў работ мясцовых майстроў, пра што сведчаць іх водзывы на сайце ўстановы. Вялікай папулярнасцю карыстаецца выстава, адкрытая падчас фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік». На ёй шырока прадстаўлена дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дапоўненае жывапісам. У цэлым жа ў выставачных залах установы можна пазнаёміцца з усімі відамі і напрамкамі народнай творчасці, характэрнымі для рэгіёна.

У дапаўненне да экскурсій госці горада часта заказва­юць заняткі-практыкумы. Яны дазваляюць паглыбіцца ў традыцыйныя промыслы і рамёствы, пазнаёміцца з імі знутры і атрымаць прыемны бонус — зроблены сваімі рукамі сувенір. Практыкумы любяць і дарослыя, і дзеці. Некаторыя прыходзяць на іх сем’ямі.

Працягваліся летам і заняткі ў творчых майстэрнях і гуртках, а таксама ў клубе «Майстры». Для дарослых яны платныя (адзін занятак каштуе 2 рублі), для дзяцей — бясплатныя. Заняткі праводзіліся па розных напрамках: пляценне, выцінанка, маляванка, кераміка, абрэзкавае шыццё, народная вышыўка, ткацтва. Неўзабаве плануецца ўвесці яшчэ 2 напрамкі: для дзяцей — вязанне кручком лялек і цацак, для дарослых (калі будуць ахвотныя) — валенне з воўны. Усяго будуць працаваць не менш за 12 гурткоў і творчых майстэрань. Цяпер праводзіцца данабор у іх. Таму паспяшайцеся ў «Стары млын», каб акунуцца ў дзіўны свет народнага мастацтва.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.