Фоторепортаж: С ароматными блинами и веселыми играми отметили Масленицу в Озерках

Главное Культура

Каб усе мяцелі разам адляцелі…

Канец лютага выдаўся халодным: ціскануў мароз, узмацніўся вецер, выпаў снег. Зіма нібы вырашыла нагадаць, што ў наваколлі пакуль яшчэ яна гаспадыня, і «схавала» ад нас першыя праявы веснавога абуджэння. І блізка яго не адчувалася ў нядзелю, 26 лютага, калі пастаўчане святкавалі Масленіцу. Але гэта не перашкодзіла атрымаць падчас гуляння многа светлых і «цёплых» эмоцый.

Месцам провадаў зімы стаў спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі». Для ўсіх гасцей свята работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна падрыхтавалі мерапрыемства «А мы Масленку чакалі», якое ўвабрала ў сябе ўсе найлепшыя традыцыі масленічных гулянняў.

Які іх галоўны атрыбут? Кожны, не вагаючыся, адкажа: бліны. Імі, а таксама гарачым чаем забяспечылі на свяце ўдзельніцы народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя».

— Бліны выпякалі з самай раніцы, — расказвала кіраўнік «Традыцыі» Вікторыя Курто. — Пастараліся гаспадыні з Валкоўскага, Лукашоўскага, Дунілавіцкага сельскіх клубаў, кулінарнымі справамі займалася і сама. У выніку бліны атрымаліся на любы густ. Ёсць з шакаладнай пастай, з тварагом і брусніцамі, з морквай і цыбуляй, з каўбасой і сырам, грыбамі і яйком і нават з вясковай «нутэлай» — слівавым джэмам.

Ахвотных пакаштаваць бліноў было шмат. Нямала аказалася і тых, хто паўдзельнічаў у бяспройгрышнай латарэі Дома рамёстваў «Стары млын». З захапленнем госці разглядалі (а хто жадаў, той набываў) чароўныя вязаныя цацкі, зробленыя пастаўчанкай Аленай Аўраменкай.

Пакуль адны госці свята ласаваліся духмянымі блінамі з чаем, другія гулялі ў дартс і стралялі ў ціры. Найлепшыя «снайперы» былі адзначаны падарункамі.

Найбольшая колькасць лю­дзей сабралася ля сцэны. Тут выступалі народны ансамбль беларускай песні «Маладзіца» з Навасёлак, прадстаўнікі Дунілавіцкага, Лынтупскага, Юнькаўскага сельскіх Дамоў культуры, Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна. Яны паказвалі тэатралізаваныя сцэнкі, спявалі і праводзілі з гледачамі вясёлыя конкурсы. Не абышлося без традыцыйных масленічных забаў — «бою» мяхамі, перацягвання каната і іншых.

Завяршылася мерапрыемства спальваннем чучала Зімы. Можа, так яна хутчэй адступіць?

Больше фото в группах в ОК и ВК

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.