Проект «Рэха Першай сусветнай» Инны Снежковой признан лучшим в Витебской области

Главное Культура

«Выстраліў» праект пра Першую сусветную

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень друку. Напярэдадні прафесійнага свята журналістаў і выдаўцоў у рэдакцыю прыйшла вельмі прыемная навіна: карэспандэнт «Пастаўскага краю» Іна Сняжкова стала пераможцай штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый Віцебшчыны. Яе спецпраект «Рэха Першай сусветнай» прызнаны найлепшым у намінацыі «Найлепшы творчы праект у друкаваных СМІ».

Аўтар рэдакцыйнага спецпраекта «Рэха Першай сусветнай» Іна Сняжкова

Першыя артыкулы на гэту тэму з’явіліся ў «ПК»  яшчэ ў 2014 годзе, калі ў раёне быў створаны валанцёрскі рух «Заходні рубеж». Паступова прыйшло разуменне, што тэма Першай сусветнай вельмі шырокая і патрабуе больш глыбокага вывучэння. Таму ў лістападзе 2019 года і быў створаны названы рэдакцыйны спецпраект.

За 15 месяцаў яго існавання апублікавана 15 артыкулаў, многія з якіх утрымліваюць унікальную, раней невядомую шырокай аўдыторыі інфармацыю. Ёй з аўтарам праекта дзеляцца вядомы даследчык Першай сусветнай Уладзімір Багданаў, кіраўнік «Заходняга рубяжа» Андрэй Мацур, мясцовыя краязнаўцы Ігар Пракаповіч і Аляксандр Кузняцоў, супрацоўнікі раённага края­знаўчага музея, чытачы «ПК» і іншыя нераўнадушныя да гэтай тэмы людзі.

У аўтара ёсць яшчэ нямала матэрыялу для наступных публікацый, таму няма сумнення, што працягу праекта быць…



Читайте также:
Людмила Курилович: «Если сильно захотеть, то все получится»
Поставские велолюбители приняли участие в беговеломарафоне «Тропа викингов» (+видео)
1 мая в Озерках прошёл легкоатлетический кросс и открылся очередной туристический сезон

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.