Фоторепортаж: Торжественная линейка ко Дню знаний в средней школе №1 в Поставах

Главное Образование

 

Расціце ў міры годнымі людзьмі!

1 верасня для беларускіх школьнікаў празвінеў першы званок. За парты селі і 3 614 навучэнцаў Пастаўшчыны. Па добрай традыцыі, павіншаваць дзяцей, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года ў школы і Пастаўскую гімназію адправіліся прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Урачыстыя лінейкі ва ўстановах адукацыі пачаліся з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. На кожнай прысутнічаў і галоўны сімвал нашай краіны — Дзяржаўны флаг.

Адным з ганаровых гасцей СШ №1 Пастаў сёлета стаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік. Гэту школу Сяргей Васільевіч выбраў для наведвання невыпадкова: сюды ў першы клас пайшоў яго 6-гадовы сын Дзіма.

— У якасці бацькі першакласніка я быў 20 гадоў назад і зараз хвалююся не менш за іншых мам і татаў, — гаварыў кіраўнік раёна, вітаючы прысутных на лінейцы. — Мы, бацькі, давяраем вам, настаўнікам, сваіх дзяцей. Усе яны па-свойму таленавітыя, і вы павінны знайсці і раскрыць гэтыя таленты, перадаць дзецям веды, якія маеце. Але галоўнае — выхаваць іх годнымі людзьмі, адданымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава ў сваю чаргу будзе рабіць усё магчымае, каб дзеці раслі ў шчаслівай, мірнай краіне.

Пажадаўшы навучэнцам, педагогам і бацькам усяго найлепшага, Сяргей Васільевіч уручыў дырэктару школы Валерыю Каліцкаму сертыфікат на суму 6 тысяч рублёў на ўмацаванне яе матэрыяльна-тэхнічнай базы.

З віншаваннямі і пажаданнямі да прысутных звярнуўся і дырэктар установы адукацыі. Ён уручыў дыпломы вучням, якія ў мінулым навучальным годзе вызначыліся ў розных алімпіядах і конкурсах. Таксама былі прадстаўлены новыя педагогі, якія прыйшлі працаваць у СШ №1. Гэта кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Максім Салавей і настаўніца рускай мовы і літаратуры Кацярына Каравацкая.

Першая школа — самая вялікая ў раёне. Сёлета яе парог пераступілі 820 дзяцей, у тым ліку 78 першакласнікаў. Менавіта на іх, пачаткоўцаў, была скіравана галоўная ўвага на лінейцы. Ра­зам з традыцыйным падарункам ад Прэзідэнта краіны — кнігай «Беларусь — наша Радзіма» — першаклашкі атрымалі маленькія беларускія флагі і значкі з сімволікай школы. А яшчэ — сімвалічны ключ ад школьных дзвярэй, які перадалі старшакласнікі. Пасля таго, як празвінеў залівісты званок (яго далі навучэнцы 11 «Б» Якаў Карнілаў і 1 «В» Дамініка Русак) яны першымі ў суправаджэнні бацькоў і настаўнікаў адправіліся ў класы на свой першы ў жыцці ўрок. Ва ўсіх беларускіх школах гэта быў урок гісторыі на тэму «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!».

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.