Кабачок весом 10 кг 200 г вырос на приусадебном участке семьи Дорожинских из г.п. Воропаево

Сельское хозяйство

Больш за 10 кілаграмаў

Яўгеній Даражынскі з г.п. Варапаева збіраўся везці жонку ў райцэнтр да зубнога ўрача. «А чаму б не ўзяць у машыну нашага велікана (на ўвазе меўся кабачок — аўт.) і не паказаць яго ў рэдакцыі?» — прапанаваў ёй. Аляксандра падтрымала намер.

10 кілаграмаў 200 грамаў — такая вага кабачка, які вырас на прысядзібным участку Даражынскіх. «Не іначай як тарпеда», — жартавалі нашы супрацоўнікі, разглядваючы ўнушальны экзэмпляр.

Кабачкі ў нас вырастаюць штогод, — адзначыў тым часам Яўгеній Васільевіч. — «Засыпаліся» імі і сёлета. Кожны дзень па пяць вёдзер скормліваем скаціне.

А яе Даражынскія трымаюць шмат: карова, свінні, авечкі, куры. Абое даўно на пенсіі, але працы ў іх хоць адбаўляй.

Каб накарміць усіх, раней апрацоўвалі ажно тры гектары зямлі, зараз — значна менш, — працягваў чалавек. — Маем свой трактар і ўсё прычапное да яго. Без тэхнікі хіба магчыма было б справіцца з усёй работай? Садзім бульбу, сеем збожжавыя, атрымліваем нядрэнны ўраджай.

Дачка Даражынскіх, Валянціна, прыяз­джаючы да бацькоў з Мінска, настойвае на тым, каб змяншалі падвор’е. Але тыя пакуль не згаджаюцца: дбайныя гаспадары ў любым узросце застаюцца гаспадарамі.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.