Студотряд «Колокольчики» Поставского государственного колледжа помогает ОАО «Хотилы-агро» на уборке картофеля

Сельское хозяйство

У Хацілах шчыруюць «Званочкі»

Такую назву носіць студатрад Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, у склад якога ўвайшлі першакурснікі 229-й групы. Гэта будучыя слесары па рамонце сельгасмашын і абсталявання, трактарысты-машыністы, ва­дзіцелі. Ужо тыдзень яны занятыя на ўборцы другога хлеба ў ААТ «Хацілы-агра».

Не хацелася хлопцам у поле? — спытала я ў майстра вытворчага навучання Валянціны Клянтак, адказнага за работу атрада.

Наадварот, едуць ахвотна, — пачула ў адказ. — Усім хочацца зарабіць. Разумеюць: чым больш клубняў падбяруць, тым больш ім заплацяць. У гэтай гаспадарцы мы ўбіралі бульбу і ў папярэднія гады. Тут заўсёды належным чынам арганізавана работа, няма ніякіх затрымак з разгонам барознаў і адвозкай клубняў. А пасля завяршэння ўборкі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства заўсёды ўручала найлепшым грашовыя прэміі. Упэўненая, што так будзе і сёлета. На сёння ў ліку перадавікоў — Сяргей Цярошкін, Даніла Лашкоў, Аляксандр Сакалоў. Кожны з іх набірае за дзень да 120 вёдзер.

Надвор’е на мінулым тыдні, калі мы былі ў гаспадарцы, стаяла сухое і сонечнае. І гэта спрыяла рабоце. «Стараемся!», «У полі весела», «А мы ўжо сваю дзённую норму выканалі!», — азартна гаварылі хлопцы і спяшаліся напоўніць бульбай чарговае вядро.

За якасцю ўборкі сочыць галоўны эканаміст таварыства Наталля Пабядзінская, якая таксама пастаянна ў полі. Кажа, што прэтэнзій да юных памочнікаў не мае, усе стараюцца.

Бульба ў ААТ «Хацілы» займае два гектары. «Званочкі» ўбяруць яе з усёй плошчы. Для гэтага ім спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.