Комбайнер ОАО «Новоселки-Лучай» Виктор Рогов единственный в районе намолотил 2 тысячи тонн зерна

Главное Сельское хозяйство

Рэкордны намалот

Камбайнер ААТ «Навасёлкі-Лучай» Віктар Рогаў адзіны ў раёне намалаціў 2 тысячы тон збожжа

Першую тысячу Віктар набіраў каля трох тыдняў. Жніво гаспадарка пачынала на вайцяхоўскіх землях. Перад гэтым прайшлі дажджы, таму на гліне тэхніка буксавала і не было ні намалотаў, ні задавальнення ад жніва. Камбайнеры нерваваліся, але разумелі: убраць вырашчанае трэба.

Пераехаўшы на роўныя палі з высокаўраджайнай азімай і яравой пшаніцай, за дзень сталі намалочваць 100 і больш тон зерня. Віктар тысячнікам стаў адным з першых у гаспадарцы. Настрой палепшыўся. Рабоце спрыяла сонечнае надвор’е. Другая тысяча Рогаву пакарылася за тыдзень. Сумняваўся, ці хопіць гектараў. На апошніх і дасягнуў рэкорднага намалоту.

Віншаванні, прэміі ад першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзія Лютынскага, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілія Катовіча прымаў у полі, дзе ўбіраў рапс.

На камбайне працую 14-ы сезон, — расказваў Віктар Рогаў. — Жніво — самы адказны і напружаны час. Быць у ліку тысячнікаў даводзілася неаднойчы. Тры разы мяне ў ліку найлепшых камбайнераў раёна запрашалі на абласныя «Дажынкі». А вось 2 000 — гэта рэкорд! Наколькі памятаю, такога намалоту раней дабіваліся толькі камбайнеры малочнага завода Васілій Чабуранаў і Андрэй Сакалоў на камбайнах New Holland.

На КЗС-1218 Віктар убірае другі сезон. Летась падчас абкаткі новага камбайна ўзнікалі цяжкасці, тым не менш у лік тысячнікаў трапіў. Тэхнікай задаволены. Да гэтага 11 сезонаў адпрацаваў на КЗС-10. Сёлета на ім больш за 1 400 тон намалаціў Генадзій Анкудовіч. Прыкладна столькі ж — на рахунку Артура Вартазарана і Уладзіміра Праліча. Больш за паўтары тысячы тон мае Віталій Смолка.

Дабіцца такіх высокіх намалотаў усім нам удалося дзякуючы таму, што ў гаспадарцы добра ўрадзілі збожжавыя, — працягваў механізатар. — Дзякуй усім, хто працаваў на ўраджай, бо мы пажынаем плён працы іншых. Я ні разу не пашкадаваў пра свой выбар прафесіі: тэхніку люблю, зарплата задавальняе.

Многія камбайнеры, завяршыўшы жніво, закладваюць аснову ўраджаю наступнага года: адны рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых, іншыя іх сеюць. Цяпер Віктар працуе на зернесушыльным комплексе: загружае амкадорам збожжа ў тэхніку, якая перавозіць яго да сушылкі, а потым на склад. Работа ў маладога механізатара спорыцца на любым участку.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.