С начала года на Поставщине найдено 15 гранат и снарядов времен Первой мировой и Великой Отечественной войн

Безопасность

Знайшлі боепрыпасы  – тэлефануйце ў міліцыю

16 жніўня жыхарка Мінска, якая прыехала на сваю дачу ў вёсцы Вайшкуны, што недалёка ад Лынтуп, вырашыла рассадзіць вінаград каля дома. Пачала капаць ямку для яго і… выкапала 2 гранаты. Пра знаходку паведаміла ў раённы аддзел унутраных спраў. Міліцыянеры звязаліся з райваенкаматам, і яго работнікі выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу з Астраўца. Калі спецыялісты прыбылі на месца, устанавілі, што жанчына адкапала ручныя асколачныя гранаты Ф-1 перыяду Першай сусветнай вайны. З дапамогай металашукальніка ў гэтай жа яме яны знайшлі яшчэ 3 такія ж гранаты. Прычым усе — у вельмі добрым стане. Спецтранспартам боепрыпасы былі дастаўлены на палігон каля Агароднікаў і знішчаны.

Гэты факт далёка не адзіны ў нашым раёне. Толькі з пачатку года на Пастаўшчыне знойдзена 15 гранат і снарадаў часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Летась было 18. Знаходзяць іх у асноўным у прыграніччы — на Лынтупшчыне, у ваколіцах Ярэва. Трапляюцца і ў іншых кутках раёна, у тым ліку ў Паставах.

Так, у чэрвені жыхар райцэнтра праводзіў ваду ў дом па вуліцы Багдановіча. Капаючы траншэю, знайшоў прадмет, падобны да гранаты, пра што паведаміў у РАУС. Па названым адрасе выехала следча-аператыўная група, і зноў жа былі выкліканы сапёры з Астраўца. Як і ў Вайшкунах, яны ўстанавілі, што гэта граната Ф-1 пачатку мінулага стагоддзя.

У тым жа месяцы жыхар Ярэва, пасвячы кароў у полі, знайшоў 2 артылерыйскія снарады перыяду Вялікай Айчыннай вайны. 1 снарад адкапалі нядаўна ў агародзе ў адной з вёсак побач з Лынтупамі. 2 знайшоў у лесе падчас нарыхтоўкі дроў жыхар вёскі Колаўцы Валкоўскага сельсавета. Але не стаў пра іх нікуды паведамляць, а прывёз дамоў. А на наступны дзень у доме здарыўся пажар. Шчасце, што боепрыпасы не ўзарваліся…

— Асобы, якія самі вырашаюць здаць зброю і боепрыпасы, у адпаведнасці з законам, вызваляюцца ад крымінальнай альбо адміністрацыйнай адказнасці, — заўважае старшы інспектар па дазвольнай рабоце РАУС Андрэй Барадулін і працягвае: — Калі ж мы, атрымаўшы аператыўную інфармацыю, прыбываем па адрасе і знаходзім іх — адказнасці не пазбегнуць. Прыклады ўзбуджэння як адміністрацыйных, так і крымінальных спраў у нашым раёне ёсць. Сёлета ўзбуджана ўжо некалькі. У якасці пацвярджэння сваіх слоў раскажу пра адну. Лынтупскія пагранічнікі і супрацоўнікі Глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі браканьера. Падчас вобыску ў яго доме знайшлі незарэгістраваныя гладкаствольную і дробнакаліберную стрэльбы. У адносінах да грамадзяніна ўзбудзілі справу па артыкуле 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконнае захоўванне дробнакалібернай стрэльбы. Што да гладкаствольнай, то будзе праведзена праверка і дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчыны ў парадку Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У сувязі з усім вышэйсказаным хочацца яшчэ раз нагадаць: калі вы знайшлі падазроны прадмет — адразу ж звяртайцеся ў міліцыю.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.