Чемпионат Беларуси по футболу. Каждый матч решающий для поставских журналистов

Спорт и туризм

Кожны матч – рашаючы

15 гадоў назад футбалісты з Пастаў дабіліся самага вялікага поспеху на нацыянальным узроўні. Пасля стварэння зімой 2007 года па ініцыятыве кіраўніцтва ПМЦ уласнага футбольнага клуба і дзіцячай футбольнай школы яны правялі феерычны сезон. Той восенню наша каманда ўпершыню стала чэмпіёнам Беларусі ў 2-й лізе, заваявала залатыя медалі і пуцёўку ў дывізіён рангам вышэй. Сёлета на пакарэнне такіх вяршынь разлічваць было нерэальна, бо для гэтага неабходны іншы падбор ігракоў. У віцебскім дывізіёне пастаўчане фінішавалі сёмымі, аднак сталі самай папулярнай і валявой камандай. У палове з 18 праведзеных матчаў яны змаглі пераламаць няўдалы ход паядынкаў і дабіліся станоўчых вынікаў. ФСК «Паставы» — па-ранейшаму адзін з самых маладых і перспектыўных калектываў. Калі ён захаваецца, то будзе здольны на многае.

Тым часам васьмёрка найлепшых правяла першыя сустрэчы 1/4 фіналу. Сенсацыйны вынік быў зафіксаваны ў Гродне. Наймацнейшы ў Прынямонні «Нёман-Белкард» на сваім полі нечакана саступіў з лікам 1:9 чэмпіёну Брэсцкай вобласці — «Ніве» з Далбізна. У гэтай пары ўсё вырашана. У астатніх паядынках пераможцы выявяцца ў паўторных гульнях. Пінскі «Стэнлес» пасля гадзіны ўпартай барацьбы прайграў дома салігорскаму «Партызану» (0:1). «Вікторыя» (Мар’іна Горка) у другім тайме аддала ініцытыву ФК «Свіслач», які дабіўся перамогі з пенальці з лікам 2:3. Футбалісты «Жодзіна Паўднёвага» адыграліся ў кампенсаваны час (1:1) у сустрэчы з «Крумкачамі» (Мінск).

Як бы ні завяршыліся матчы ў адказ, няўдачнікі сезон прадоўжаць. Яны прымуць удзел у суцяшальным турніры за 5—8 выніковыя месцы. Чацвёра наймацнейшых пазмагаюцца за медалі і 3 пуцёўкі ў прафесійную 1-ю лігу беларускага футбола. Новы ўладальнік Кубка рэгіёнаў Беларусі ў лістападзе ў Турцыі пачне барацьбу ў падобных спаборніцтвах пад эгідай UEFA.

У 1/2 фіналу ФК «Івацэвічы» ў першай сустрэчы адолеў (1:0) каманду «Колас» (Чэрвень). Другую пару паўфіналістаў склалі «Змена» (Ваўкавыск) і «Партызан» (Салігорск).

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.