Как сделать Поставщину более привлекательной для туристов: в Поставах прошёл круглый стол

Важное Спорт и туризм

Пераасэнсаваць турызм

Менавіта гэтыя словы сталі дэвізам сёлетняга Сусветнага дня турызму. 27 верасня яго адзначылі больш чым у 150 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі. У Паставах у гэты дзень ладзіўся круглы стол, падчас якога абмяркоўвалася, як зрабіць наш рэгіён больш прывабным для турыстаў.

Удзельнікамі мерапрыемства, што адбылося ў канферэнц-зале цэнтральнай аптэкі №87 Пастаўскага раёна, сталі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік аддзела спорту і турызму Вячаслаў Врублеўскі, дырэктар Цэнтра турысцкіх паслуг Ягор Шушкевіч, дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Друсь і іншыя.

Кожны з нас зацікаўлены і задзейнічаны ў развіцці турызму ў прыгожым, самабытным пастаўскім краі, — распачаў круглы стол Станіслаў Чымбург. — Усе мы марым, каб сюды ў любую пару года прыязджала шмат гасцей і каб турызм максімальна спрыяў эканамічнаму развіццю рэгіёна. Для гэтага патрэбная найперш зладжаная работа спецыялістаў галіны. Мы павінны быць адной камандай — ідэйнай, ініцыятыўнай, творчай, і тады ўдасца падняць турызм на новы ўзровень развіцця.

Як бы дзіўна ні гучала, але пандэмія каранавіруса гэтаму толькі спрыяе. У той час калі міжнародны турызм аказаўся практычна паралізаваным, беларусы пераарыентаваліся з выязнога турызму на ўтутраны. Змяніліся і іх прыярытэты: многія цяпер аддаюць перавагу самастойным вандроўкам або падарожжам у складзе малаколькасных груп, яшчэ большую папулярнасць набывае экатурызм. І задача, якая сёння ставіцца ў рэгіёнах, — стварыць умовы, даць магчымасці для цікавага і камфортнага адпачынку як беларускім, так і замежным турыстам.

У пастаўчан нямала задум наконт таго, як іх прывабіць у наш рэгіён. Цяпер актыўна вядзецца работа па стварэнні брэнда Пастаўскага раёна. Да распрацоўкі лагатыпу актыўна падключылася дзіцячая школа мастацтваў імя А. Ромера — прапанаваныя ёю варыянты лагатапаў прыйшліся даспадобы ўдзельнікам круглага стала.

Актыўна яны абмяркоўвалі і галоўную падзею гэтага зімовага сезона — вяртанне ў Азёркі Зюзі Паазерскага, з якім многія беларускія турысты і сёння асацыіруюць Пастаўшчыну.

Цяпер мы дапрацоўваем праграму, прадумваем, якімі інтэрактыўнымі «фішкамі» яе разнастаіць, — адзначыў дырэктар Цэнтра турысцкіх паслуг Ягор Шушкевіч. — Ужо вырашана, што сустракаць гасцей Зюзя будзе ў кампаніі нядаўняга гаспадара Азёрак — дзеда Бая. Упэўнены, што тандэм гэтых двух герояў будзе цікавым. Турыстам павінна спадабацца і дэгустацыя пастаўскіх сыроў — мы хочам яе ладзіць у фірменным магазіне Пастаўскага малочнага завода. Абноўленую забаўляльную праграму плануем прэзентаваць у Азёрках 10 снежня.

Падчас круглага стала таксама абмяркоўвалася правядзенне ў раёне рэкламнага тура Нацыянальнага агенцтва па турызме, дзейнасць мясцовай турфірмы «Джуманджы», удзел пастаўчан у рэспубліканскіх і абласных турыстычных конкурсах і праектах. Заключнай яго часткай стала ўручэнне грамат аддзела спорту і турызму райвыканкама спецыялістам турыстычнай галіны.

P.S. Гэтым артыкулам «Пастаўскі край» распачынае серыю публікацый, аб’яднаных тэмай мясцовага турызму. У іх раскажам пра славутасці краю, маршруты, месцы адпачынку, пра людзей, якія папулярызуюць ту­рызм на Пастаўшчыне і ўвасабляюць у жыццё цікавыя ініцыятывы. Закранём і праблемы, што існуюць у тургаліне. Працяг тэмы ўжо хутка!

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.