Как сейчас работает участок г. Поставы филиала «Автотранспортное предприятие №16 г. Глубокое»?

Общество

У кожнага – свой шлях у аўтапарк

Асноўным перавозчыкам пасажыраў на Пастаўшчыне з’яўляецца ўчастак г. Паставы філіяла «Аўтатранс­партнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае». Кожны дзень на тры міжгароднія маршруты выхо­дзяць 6 аўтобусаў. Яны курсіруюць 3 разы на дзень на Мінск, 2 — на Віцебск, 1 — на Маладзечна. На трох гарадскіх маршрутах задзейнічана 6 аўтобусаў, на прыгарадных — 11. Арганізацыя плануе аднавіць рэйс «Паставы—Вільнюс», але пакуль з-за незалежных ад кіраўніцтва філіяла абставін вырашэнне пытання затрымліваецца. Усяго ва ўчастку г. Паставы — 37 аўтобусаў (тры новыя атрымалі сёлета), каля 10 грузавых аўтамабіляў для перавозкі грузаў і пагрузчык.

У калектыве працуюць 87 чалавек. У кожнага — свой шлях на аўтапрадпрыемства, і кожны ўносіць свой пасільны ўклад у яго работу. З некаторымі работнікамі сустрэлася напярэдадні прафесійнага свята.

Андрэй Жылевіч, Марыя Лукічова, Аляксей Ярохін і Андрэй ­Мя­дз­вецкі

Андрэй Жылевіч большую частку свайго жыцця прысвяціў службе ў пагранічных войсках. А калі звольніўся, сядзець на пенсіі без справы не змог. Уладкаваўся вадзіцелем у аўтапарк. З таго часу на працягу 13 гадоў працуе на гарадскіх маршрутах. Адзначае, што пасажырапаток у апошнія гады зменшыўся, тым не менш абавязкі засталіся ранейшымі. Андрэй Жылевіч заўсёды ўважлівы і пунктуальны.

На змену разам з ім часта выходзіць кандуктар Марыя Лукічова. Яна доўгі час працавала ў Пастаўскім мэблевым цэнтры. Фізічна там было цяжкавата, таму памяняла месца работы. І вось ужо 5 гадоў шчыруе ў аўтапарку. Вядома, з людзьмі працаваць няпроста, але Марыя ўсіх абслугоўвае ветліва і культурна.

У Аляксея Ярохіна рэдкая прафесія — меднік. Работа звязана з апрацоўкай металу, рамонтам радыятараў, тармазоў. Вадзіцелі называюць Аляксея тэхнічным доктарам і жартуюць, маўляў, прагрэс прагрэсам, але без меднай трубкі аўтобус не паедзе. А іх у тэхніцы шмат. З часам трубкі зношваюцца, і задача Аляксея Ярохіна — адрамантаваць. Кожны, хто звяртаецца да яго па рабоце, упэўнены: любы агрэгат, пабываўшы ў руках Ярохіна, будзе служыць надзейна.

Раз і на ўсё жыццё выбраў прафесію вадзіцеля Андрэй Мядз­вецкі. На аўтапрадпрыемстве працуе ўжо шмат часу. На працягу 10 гадоў задзейнічаны на нерэгулярных перавозках: яго камандзіруюць то ў Астравец, то ў Наваполацк на перавозку работнікаў мясцовых прадпрыемстваў. Цяпер часова вярнуўся ў Паставы і абслугоўвае прыгарадныя маршруты.

Заўтра ў аўтамабілістаў і дарожнікаў — прафесійнае свята. Многія сустрэнуць яго на рабочых месцах.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.