Как в Поставском районе создается стабилизационный фонд овощей?

Общество

Ёсць што і дзе захоўваць

Для таго, каб круглы год забяспечваць жыхароў, закрытыя ўстановы раёна і не толькі нашага, агароднінай, Пастаўскі філіял Віцебскага аблспажыўтаварыства кожную восень закупляе яе ў сельгаспрадпрыемстваў, фермераў і змяшчае ў агароднінасховішчы. Такім чынам ствараецца стабілізацыйны фонд. Яго аб’ёмы вызначаюцца, зыходзячы з ­каньюнктуры рынку.

Кладаўшчык Сяргей Касцян правярае ў агароднінасховішчы тэмпературу і вільготнасць паветра

Сёлета запланавана закласці ў стабфонд 120 тон бульбы, 60 — капусты, 35 — цыбулі, 15 — сталовых буракоў, 14 — морквы.

— Да канца гэтага месяца план выканаем, — перакананы першы намеснік дырэктара філіяла Андрэй Дрозд. — А бульбы заклалі нават на 5 тон больш, чым планавалі. Агародніну пастаўляюць у асноўным фермеры не толькі з суседніх, Докшыцкага і Глыбоцкага, раёнаў, але і з Брэсцкай, Гродзенскай абласцей. Мы з імі супрацоўнічаем не першы год, заключылі дагаворы і сёлета. Не сумняваемся ў якасці прадукцыі, але абавязкова яе правяраем. У агароднінасховішчах добрыя ўмовы для захоўвання прадукцыі, камеры атэставаны. Што да цяжкасцей, то яны, безумоўна, ёсць. Найбольшая — з фінансаваннем, бо крэдыт нам не выдзелілі. Нарыхтоўваем за ўласныя сродкі.

Працягваючы расказваць пра нарыхтоўкі, Андрэй Дрозд адзначыў, што агуркоў сёлета засалілі 55 тон. Гэта крыху менш, чым летась. Асноўная стаўка будзе зроблена на квашаную капусту, на якую большы попыт. Калі летась яе мелі 100 тон, то сёлета плануюць заквасіць 120. Закуплена 800 тон яблыкаў, 600 з іх адгружана на кансервавыя і вінзаводы. Нарыхтоўка садавіны і агародніны працягваецца.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.