Какие услуги оказывает филиал ­«ДЭУ-33» РУП «Витебск­автодор»?

Общество

І новыя віды паслуг

У гэтыя дні МАЗы філіяла ­«ДЭУ-33» РУП «Віцебск­аўтадар» можна ўбачыць на месцы закладкі новага жылога мікрараёна ў раёне  вуліцы Юбілейнай.

— Сюды трэба завезці больш за 200 тысяч кубаметраў грунту, — расказваў начальнік ДЭУ-33 Алег Крукоўскі. — Як зробіцца падсыпка і стануць узводзіць дом, зоймемся абуладкаваннем пад’ездаў, дарожак, тратуараў, азеляненнем тэрыторыі. А асноўная наша задача — утрыманне рэспубліканскіх дарог у належным стане і забеспячэнне бесперабойнага руху на іх. 

Сёлета дарожнікі ДЭУ-33 паклалі асфальт на 5-кіламетровым участку дарогі на Глыбокае ад Жданоў да Валкоў, абнавілі дарожнае палатно на выездзе з Пастаў на Браслаў — ад чыгуначнага пераезду да кальцавой дарогі. На абодвух участках зрабілі разметку і абнавілі дарожныя знакі.

Мы прывыклі, што дарожнікі аднаўляюць зношаны верхні слой асфальтабетоннага пакрыцця, вядуць ямачны рамонт дарог, грэйдзіруюць іх, мяняюць дарожныя знакі, устанаўліваюць сігнальныя слупкі, абкошваюць абочыны, высякаюць хмызняк. Але жыццё прымушае займацца і іншым.

— Бюджэтнага фінансавання на цэлы год не хапае, — гаварыў Алег Крукоўскі. — Каб захаваць калектыў, забяспечыць заня­тасць людзей, расшыраем сферу дзейнасці, асвойваем новыя, часам не характэрныя для нас віды работ, шукаем заказы і такім чынам зарабляем грошы. З мэтай атрымання дадатковага даходу наш калектыў першым асвоіў тэхналогію гільзавання труб і стаў адзінай арганізацыяй у вобласці, якая займаецца пракладкай водапрапускной сістэмы пад дарогамі. Умеюць нашы работнікі рамантаваць масты, будаваць лесагаспадарчыя дарогі і многае іншае.

Каб папоўніць касу прадпрыемства, ДЭУ-33 аказвала дапамогу ў добраўпарадкаванні 4-х вуліц у Глыбокім, тэрыторыі вакол Полацкай цеплаэлектрацэнтралі, вяло ямачны рамонт пад’язных дарог да Полацка, перад «Славянскім базарам» наводзіла парадак на пад’ездзе да Віцебска.

Адчувальны даход арганізацыі прыносіць кар’ер па здабычы пяску і гравію каля вёскі Жданы. Летась з яго здабылі 20 тысяч кубаметраў матэрыялу, сёлета атрымалі дазвол на 50 тысяч. Набылі абсталяванне для прасейвання і ўзбагачэння гравію, вырабу сумесей. Попыт на матэрыял ёсць, нават з’явіліся пастаянныя кліенты. Сярод іх — дарожнікі Шаркаўшчынскага раёна, якія набываюць гравій для атрымання асфальтабетону і цэментна-бетоннай сумесі, будаўнічыя арганізацыі Мядзела і Глыбокага.

За выручаныя грошы мясцовыя дарожнікі рамантуюць дарогі, абнаўляюць тэхніку. Нядаўна набылі не новы, але ў добрым стане і вельмі неабходны арганізацыі 40-тонны паўпрычэп. Даверылі яго вадзіцелю-прафесіяналу Івану Субачу.

Работнікі філіяла не толькі шчыра працуюць, але і актыўна адпачываюць. У ліпені на СТК «Азёркі» яны прымалі ўдзельнікаў 16-й летняй спартакіяды сярод работнікаў РУП «Віцебскаўтадар», на якой заваявалі «серабро».

Падрыхтавалася ДЭУ-33 і да прыходу зімы: спецыяльная тэхніка ўжо на лінейцы гатоўнасці, нарыхтавана 70% ад неабходнага аб’ёму пясчана-салянай сумесі.

Напярэдадні прафесійнага свята Алег Крукоўскі з удзячнасцю гаварыў пра калектыў. Багаты вопыт ветэранаў, мэтанакіраванасць маладых работнікаў і смелая ініцыятыва самога кіраўніка спрыяюць плёну ў рабоце.

Анна Анішкевіч
Фота даслана ДЭУ-33



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.