Учащийся Поставского госколеджа Николай Лазан завоевал несколько дипломов в областном конкурсе профмастерства

Образование

Конкурс шліфуе майстэрства

З 12 па 14 кастрычніка на базе Глыбоцкага дзяржаўнага прафліцэя праходзіў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па кваліфікацыі «Трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці». Навучэнец групы №227 2-га курса Пастаўскага дзяржкаледжа Мікалай Лазан заваяваў дыплом I ступені за камплектаванне ворнага машынна-трактарнага агрэгата і дыплом III ступені — за аўтаматычнае пад­рульванне.

Пасля таго, як канкурсант вярнуўся дадому, я пацікавілася ў яго, як удалося дасягнуць такога поспеху.

— Тэхнікай захапляюся з малых гадоў, — расказваў Мікалай. — Мая сям’я жыве ў Манькавічах. У нас ёсць уласны трактар. Першым настаўнікам быў бацька. Ён многаму мяне навучыў. Затым прыкладам для пераймання стаў старэйшы на 10 гадоў брат, які таксама закончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж. І наша сястра водзіць машыну. Так што цяга да тэхнікі — гэта сямейнае.

У падрыхтоўцы да абласнога конкурсу хлопцу дапамагалі выкладчыкі Дзмітрый Мажэйка і Наталля Казлова, майстры вытворчага навучання Адам Кузміч і Аляксандр Грузд. Тэарэтычны тур уключаў пытанні па аграноміі, правілах дарожнага руху і эксплуатацыі тэхнікі, яе абслугоўванні і рамонце. Падчас практычнага выпрабавання трэба было прадэманстраваць майстэрства кіравання тэхнікай.

— Такія конкурсы не толькі правяраюць набытыя веды і навыкі, але і даюць магчымасць ацаніць свае сілы, падшліфаваць майстэрства, — працягваў Мікалай Лазан. — Пабываўшы на спаборніцтвах, многае зразумеў і ўлічыў. Сваімі ўражаннямі падзялюся з іншымі навучэнцамі. У першую чаргу з сябрам Уладзіславам Крупеніным. Мы ра­зам вучымся і жывём у інтэрнаце. Нам з ім трэба было вырашыць, хто з нас сёлета паедзе на конкурс. Выбралі мяне, а на наступны год няхай паспрабуе Уладзіслаў.

Цяпер Мікалай Лазан і Ула­дзі­слаў Крупенін на трактары з плугамі па чарзе ўздымаюць зябліва на ўчастку, які належыць падсобнай гаспадарцы каледжа. Гэта яшчэ адна магчымасць удасканаліць майстэрства.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.