С 18 по 24 марта в Беларуси проходила неделя финансовой грамотности детей и молодежи

Образование

З 18 па 24 сакавіка ў Беларусі праходзіў тыдзень фінансавай адукаванасці дзяцей і моладзі. Яго тэматыкай была абрана якасць арганізацыі сістэмы асабістых фінансаў.

У тыдні ўдзельнічалі ўсе суб’екты фінансавага рынку рэспублікі: банкі, лізінгавыя кампаніі, страхавыя і мікрафінансавыя арганізацыі. Іх прадстаўнікі выязджалі ў агульнаадукацыйныя, вышэйшыя і сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы, расказвалі навучэнцам і студэнтам пра фінансы, запрашалі да сябе ў офісы. Не засталіся ўбаку ад мерапрыемстваў тыдня і работнікі Цэнтраў банкаўскіх паслуг №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» і №217 ААТ «Белаграпрамбанк» у Паставах. Яны наведалі амаль усе навучальныя ўстановы раёна. У адной з іх — Пастаўскай гімназіі — разам з начальнікам аддзела рознічнага продажу ЦБП №217 Наталляй Якубовіч і вядучым спецыялістам па абслугоўванні прыватных кліентаў Анастасіяй Якубёнак пабывала карэспадэнт «ПК».

Як вызначыць фінансавыя мэты, весці ўлік даходаў і расходаў, скласці асабісты фінансавы план, сфарміраваць фінансавы рэзерв, правільна выкарыстоўваць пазыковыя сродкі, кіраваць фінансавымі рызыкамі і не стаць ахвярай махляроў? Разабрацца ў гэтых пытаннях 5-класнікам дапамаглі героі падрыхтаванай відэапрэзентацыі: дракончык Цмок, які нарадзіўся на манетным двары і многае ведае пра грошы, а таксама яго сябры — брат і сястра Ваня і Соня. Ад іх і гасцей дзеці даведаліся, што такое бюджэт, банкаўскія ўклады і працэнтныя стаўкі, якімі яны бываюць і з якога ўзросту можна самому адкрыць дэпазіт у банку, чым адрозніваецца вішынг ад фішынгу, як дзейнічаюць махляры ў сацыяльных сетках і як засцерагчы сябе ад небяспекі. А каб школьнікі маглі замаца­ваць атрыманыя веды, банкаўскія работнікі пакінулі кожнаму спецыяльныя памяткі.

Работа па павышэнні фінансавай адукаванасці дзяцей і моладзі, якая з’яўляецца адной з важных дзяржаўных задач, працягваецца.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.