В «Белагропромбанке» поздравили именинников — участников акции «Детская сберегательная программа «Расти большой!»

Общество

Павіншавалі з днём нараджэння

У мінулую пятніцу ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №217 ААТ «Белаграпрамбанк» у Паставах гучалі музыка і дзіцячы смех. Тут віншавалі імяніннікаў — удзельнікаў рэкламнай акцыі «Дзіцячая ашчадная праграма «Расці вялікі!».

Гэта акцыя праводзіцца ў банку з 1 верасня 2008-га. За 14 гадоў яе ўдзельнікамі сталі сотні жыхароў раёна ва ўзросце ад 1 да 16 гадоў, на чыё імя бацькі аформілі дагаворы тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Плюс да стабільнасці» тэрмінам не менш за 735 дзён. Зараз у праграме ўдзельнічаюць 170 юных пастаўчан. Штогод яны атрымліваюць ад Белаграпрамбанка падарункі да дня нараджэння. На мінулым тыдні ў ЦБП №17 запрасілі дзяцей ад 7 да 12 гадоў, якія нарадзіліся ў кастрычніку—лістападзе. Такіх аказалася каля 30 чалавек, і амаль усе яны ў суправаджэнні бацькоў прыйшлі ва ўстанову.

Гасцей у актавай зале вітала намеснік начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг Таццяна Амяльчак. Яна адзначыла, што мамы і таты зрабілі важны ўклад у будучыню сваіх дзяцей, аформіўшы дэпазіты на іх імя. Пасля заключэння дагавораў хлопчыкі і дзяўчынкі сталі паўнапраўнымі кліентамі Белаграпрамбанка. Ад імя кіраўніцтва ўстановы Таццяна Уладзіміраўна павіншавала іх з асабістым святам, пажадала здароўя, поспехаў у вучобе і паабяцала фінансавую падтрымку ад банка ў выпадку неабходнасці. А затым уручыла кожнаму падарунак — драўляную цацку «Арганайзер «Агрык». Яго дзеці павінны сабраць самастойна з камплекта дэталяў і могуць размаляваць на свой густ.

Акрамя падарункаў, банкіры падрыхтавалі для імяніннікаў салодкі стол і паклапаціліся пра забаўляльную праграму. Яе правялі рэжысёр Юнькаўскага СДК Валерый Жук’ян і вучаніца СШ №1 Марыя Гурская.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.