29-летний житель Поставского района выращивал коноплю. Идёт расследование

Безопасность

Пасадзіў у горадзе каноплі

Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца справа ў адносінах да 29-гадовага жыхара раёна, узбуджаная па ч. 1 арт. 328 «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ ў верасні паблізу дома №272 «А» па вуліцы Ленінскай у райцэнтры супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў выявілі паляну, на якой «каласіліся» 5 кустоў канопляў. Пра тое, што выраслі яны не самі па сабе, а былі кімсьці спецыяльна пасаджаныя, сведчылі размяшчэнне і дагледжанасць раслін, а таксама ізаляванасць «плантацыі» ад знешняга свету — з усіх бакоў яе акружаў даволі густы хмызняк.

Для ўстанаўлення гаспадара пасадкі міліцыянеры ўзялі паляну на кантроль. І дзесьці праз два тыдні атрымалі інфармацыю, што малады мужчына збірае на ёй каноплі. На месца неадкладна выехала опергрупа, якая затрымала грамадзяніна. Ён паспеў сабраць амаль усё лісце з кустоў і скласці яго ў 4 цэлафанавыя пакеты.

Лісце, а таксама самі расліны былі адпраўлены на экспертызу. Яна пацвердзіла: гэта сапраўды каноплі, з якіх вырабляюць асабліва небяспечныя наркатычныя рэчывы — марыхуану, гашыш і гашышны алей. Эксперты ўстанавілі: у пакетах у высушаным выглядзе знаходзіцца 76,04 грама марыхуаны. Па словах затрыманага, каноплі ён вырошчваў з мэтай вырабу гэтага наркотыку для ўласнага ўжывання. Цяпер маладому чалавеку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.