Начал работу молочнотоварный комплекс за деревней Буцевичи

Главное Сельское хозяйство

На комплексе ў Буцавічах – наваселле

У сярэдзіне 2000-х ААТ «Камайскі-агра» за вёскай Буцавічы пачаў узвядзенне свінарэпрадуктара на 24 тысячы галоў. У 2009-м будаўніцтва замарозілася. І толькі больш чым праз дзесяцігоддзе па ініцыятыве старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка было вырашана ўзнавіць работы.

Перапрафіляванне гэтага комплексу можна назваць раённай будоўляй: свой уклад у яе ўнеслі многія прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Спачатку работнікі лясгаса спілавалі дрэвы, меліяратары зрабілі адвод вады. ААТ «Камайскі-­агра», галаўное прадпрыемства аграпрамысловага аб’яднання — малочны завод, у якое ўваходзіць сельгаспрадпрыемства, і дзяржпрадпрыемства «Рассвет Пастаўскі» размеркавалі паміж сабой памяшканні, у якіх будуць праводзіць работы. Будаўніцтвам сянажных траншэй і добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаліся работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132». Крыху больш чым за паўтара года ў перапрафіляванне фермы ўкладзена амаль 8 мільёнаў рублёў. Гэта крэдыты банка, уласныя сродкі «Камайскага-агра» і малочнага завода, які аказваў дапамогу ў набыцці будматэрыялаў, аплаце работ.

У ААТ «Камайскі-агра» 9 ферм, на якіх утрымліваецца амаль 2 246 кароў. Найбуйнейшая — малочнатаварны комплекс у Камаях на 822 галавы, а найсучаснейшая — у Буцавічах. Яна ўключае ў сябе 4 памяшканні для 800 дойных кароў, два тэнтавікі для 345 цялушак злучнога ўзросту, сучасную даільную залу на 50 месцаў. Прадугледжаны прафілакторый для цялят. Для іх ужо набыта 160 індывідуальных домікаў. На ферме замкнутага цыкла будзе рэалізаваны ланцужок вырошчвання ад цяляці да дарослай каровы.

Памяшканні комплексу ўжо пакрыху запаўняюць жывёлай. Цяпер тут утрымліваецца 265 цялушак злучнога ўзросту, 80 — пасля асемянення. Пачаліся ацёлы. Мантаж даільнага абсталявання вядомай фірмы Westfalia практычна завяршаецца. Прадугледжана хуткае ахаладжэнне малака. Захоўвацца яно будзе ў спецыяльных малочных танках, а затым дастаўляцца на малочны завод.

Я была на аб’екце, калі кіраўніцтва раёна толькі загарэлася ідэяй аднаўлення будаўніцтва. Тады будынкі ледзьве праглядваліся з хмызняку. І вось праз паўтара года тут абуладкаваны сучасныя жывёлагадоўчыя памяшканні для камфортнага ўтрымання жывёлы, дарога да фермы і тэрыторыя вакол яе заасфальтаваны. На зімоўку закладзены дзве траншэі сенажу: адна — на 1 215 тон, другая — на 916. Вядзецца плюшчэнне зерня кукурузы, якое захоўваецца ў спецыяльных рукавах.

Крыху больш чым за паўтара года ў перапрафіляванне фермы ўкладзена амаль 8 мільёнаў рублёў. Гэта крэдыты банка, уласныя сродкі «Камайскага-агра» і малочнага завода.

Малочная галіна — драйвер сельскай гаспадаркі. Новы комплекс адпавядае сучасным тэхналагічным патрабаванням для эфектыўнага вядзення жывёлагадоўлі. Яго запуск дазволіць сельгаспрадпрыемству павялічыць аб’ёмы вытворчасці малака, атрымліваць яго сортам «экстра». У выніку можна бу­дзе разлічваць на рост асноўных эканамічных паказчыкаў сельгаспрадпрыемства — выручкі, рэнтабельнасці і прыбытку.

На комплексе будзе працаўладкавана каля 20 чалавек. Цяпер вядзецца падбор кадраў. Начальнікам назначана Юлія Карашкова. Яе муж Уладзімір — намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі. Ён закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У Камаі сям’я пераехала з Лагойскага раёна.

Ферма ў Буцавічах стала першай ластаўкай у перапрафіляванні пакінутых доўгабудаў. На чарзе — аднаўленне ферм у Бакавічах ААТ «Сцяг Перамогі-агра» і ў Кураполлі ААТ «Кураполле-агра».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.