6 дипломов получили поставские школьники на областном конкурсе работ исследовательского характера «Эврика»

Образование

6 дыпломаў атрымалі пастаўскія школьнікі на абласным конкурсе работ даследчага характару «Эўрыка».

Конкурс праходзіў на працягу мінулага тыдня ў анлайн-рэжыме на базе Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Ад нашага раёна ў ім удзельнічалі 8 навучэнцаў. Яны выступалі ў 6 секцыях і заваявалі 2 дыпломы І ступені, 1 — ІІ ступені і 3 — ІІІ ступені.

Дыпломам І ступені ў секцыі «Інфарматыка. Робататэхніка» адзначана работа 9-класніка СШ №1 Аляксандра Вірбала (кіраўнік — Георгій Несцяровіч). У секцыі «Геаграфія» дыплома І ступені ўдастоена навуковая праца 10-класніка СШ №4 Рамана Сарокіна (кіраўнік — Алёна Пашкевіч), дыплома ІІ ступені — калектыўная работа навучэнак гімназіі 10-класніцы Карыны Шубелькі і 11-класніцы Лізаветы Афанасьевай, навуковым кіраўніком якіх з’яўляецца Ігар Пракаповіч. Дыплом ІІІ ступені па беларускай мове атрымала навучэнка 9 класа СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч (кіраўнік — Галіна Іжмайловіч). Аналагічныя ўзнагароды па англійскай мове — у 11-класніцы гімназіі Анастасіі Дубляк (кіраўнік — Юлія Ракель), па біялогіі — у 9-класніка СШ №4 Захара Канаша (кіраўнік — Анастасія Дробыш).

Трое нашых школьнікаў — Аляксандр Вірбал, Раман Сарокін і Карына Шубелька — рыхтуюцца абараняць свае навуковыя працы на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.