Что будет, если не платить налоги? Комментарий Инспекции Министерства по налогам и сборам

Экономика

Каб справа не дайшла да суда

Час платы маёмасных падаткаў у Беларусі закончыўся: разлічыцца з дзяржавай за машыну, першую кватэру і іншую нерухомасць неабходна было да 15 лістапада. Але не ўсе ўладальнікі маёмасці гэта зрабілі. Работнікі інспекцый Міністэрства па падатках і зборах настойліва рэкамендуюць ім ажыццявіць плацяжы ў найбліжэйшы час і папярэджваюць пра адказнасць за ігнараванне прадугледжанага законам абавязку.

Што пагражае неплацельшчыкам?

— За няплату транспартнага і маёмасных падаткаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры 15% ад іх сумы, калі гэта зроблена ненаўмысна, але не менш за палову базавай велічыні (16 рублёў). Калі ж плацельшчык наўмысна ўхіляецца ад абавязацельстваў, яму назначаць штраф у памеры 40% ад незаплачанай сумы падатку, але не менш за 10 базавых велічынь (320 рублёў). Таксама за кожны дзень пратэрміноўкі будзе налічвацца пеня, — паведаміла намеснік начальніка ІМПЗ па Пастаўскім раёне Таццяна Патрушава.

Калі ж справа прыме больш сур’ёзны абарот, то, па словах Таццяны Францаўны, наступствы для даўжнікоў будуць яшчэ больш непрыемныя. Работнікі інспекцыі звернуцца ў органы прымусовага выканання або ў суд з іскам аб спагнанні сум падаткаў у прымусовым парадку і прымяненні адпаведных мер. Гэта могуць быць арышт грошай даўжніка, у тым ліку тых, якія знаходзяцца на рахунках у банках і ў іншых асоб; вопіс і канфіскацыя маёмасці, забарона карыстацца ёю і прадаваць яе; часовае абмежаванне права на выезд з Рэспублікі Беларусь, на паляванне, кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі і маторнымі маламернымі суднамі і інш.

— Мы прапануем грамадзянам, якія яшчэ не заплацілі падаткі, неадкладна зрабіць гэта, каб пазбегнуць прымянення прымусовых мер спагнання, — заключыла Таццяна Патрушава.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.