Какие приятные бонусы «Поставский край» приготовил для постоянных читателей в 2023 году?

Главное Общество

У  новы  год – з «Пастаўскім краем»

Ёсць падпіска – будзе скідка

Існуе традыцыя пакідаць у адыходзячым годзе ўсё дрэннае і сумнае, а ў новы браць з сабой толькі самае лепшае — роднае, душэўнае, надзейнае і дарагое сэрцу. Калі для вас такім з’яўляецца наша газета, паспяшайцеся працягнуць з ёй сваё сяброўства. Падпіска на «Пастаўскі край» на 2023 год ідзе поўным ходам, і за яе афармленне мы хочам аддзячыць вам прыемнымі бонусамі.

Прынясіце ў рэдакцыю квітанцыю аб падпісцы на квартал — і атрымайце скідку 35% на размяшчэнне ў раёнцы аднаго віншавання, спачування, успаміну пра памерлага ці ўдзячнасці. Калі вы падпісаліся на паўгода, аднаразовая скідка складзе 75% (або вы можаце двойчы скарыстацца 35%-й).

mockups-design.com

Мы прапануем вам сэканоміць не толькі вашы грошы, але і час. Як шмат яго мы трацім на пошук падарункаў блізкім! Падказваем: выдатным прэзентам пад навагоднюю ялінку можа стаць імянны падарункавы сертыфікат на падпіску на «Пастаўскі край». Яго можна набыць у рэдакцыі райгазеты. Тэрмін падпіскі — любы. Нагадаем толькі, што падпісацца на выданне на 1 месяц каштуе 8,31 рубля.

У новым годзе мы будзем вельмі радыя новым падпісчыкам. А ранейшым дзякуем за сяброўства, пісьмы і званкі — адным словам, за супрацоўніцтва. Спадзяёмся на яго працяг. Заставайцеся з «Пастаўскім краем», і добрыя навіны абавязкова будуць прыходзіць у ваш дом!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.