Новогодний благотворительный марафон на Поставщине открыла акция «Ёлочка желаний»

Общество

Выканаць усе пажаданні

У чацвер навагодні дабрачынны марафон на Пастаўшчыне адкрыла акцыя «Ёлачка жаданняў».

Стартавала яна ў райвыканкаме за тыдзень да пачатку рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», каб добраахвотныя памочнікі Дзеда Мароза ў асобе прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна паспелі купіць падарункі, заказаныя хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў пісьмах навагодняму чараўніку. Напісалі іх 42 дзіцяці ва ўзросце ад 1 да 17 гадоў, якія выхоўваюцца ў 15 прыёмных сем’ях і дзіцячым доме сямейнага тыпу. Прыёмныя бацькі адправілі гэтыя пасланні на адрас аддзела па адукацыі райвыканкама, дзе кожнаму знайшлося месца на ёлачцы.

Хто чыё пажаданне будзе выконваць, вызначалі самі ўдзельнікі акцыі, здымаючы з дрэўца тую паштоўку, якая найбольш спадабалася. Падарункі — а гэта ў асноўным цацкі, кнігі, канькі, самакаты, веласіпеды, бесправадныя навушнікі і смарт-гадзіннікі — яны даставяць дзецям, аб­дзеленым любоўю і клопатам родных бацькоў, напярэдадні Новага года. Гэта дапаможа маленькім жыхарам раёна з няпростым лёсам паверыць у навагоднюю казку, дабрыню і ўвагу людзей, якія іх акружаюць.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.