Подведены итоги традиционного творческого конкурса «Новогоднее чудо»

Общество

Крэатыўнасць і палёт фантазіі

На спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» ў гэтыя дні мноства наведвальнікаў. Яны наталяюцца прыродай, дыхаюць свежым паветрам, актыўна ўдзельнічаюць у гульнях і забавах Зюзі Паазерскага, Дзеда Бая і іншых міфічных персанажаў. Не прамінаюць госці пафатаграфавацца каля крэатыўных елак. Яны зробленыя ў рамках традыцыйнага творчага конкурсу «Навагодні цуд», аб’яўленага напярэдадні раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.

Ідзеш па алеі дызайнерскіх елак — і адразу не разумееш, з чаго яны зробленыя. Кожнае прадпрыемства ці арганізацыя райцэнтра прапанавалі свой варыянт навагодняга дрэва з падручных матэрыялаў і ўпрыгажэнняў, якія адлюстроўваць род іх дзейнасці.

Кожная елка ўнікальная. Ільнозаводская прыгажуня прыбралася ў ільняную сукенку ў беларускім стылі, аздобленую банцікамі, шарыкамі, сняжынкамі. Побач, як і належыць, мяшок з падарункамі, на лавачцы — забаўны снегавік.

Елка з алоўкаў — справа рук прафсаюзнай арганізацыі аддзела па адукацыі райвыканкама. А шыкоўная «дама» ў сукенцы з яловых лапак, і такім жа капелюшы ўвасабляе крэатыўных модніц, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Зіма без снегавіка — што Новы год без мандарынаў і салаты «Аліўе». Вясёлы сноўмен з мятлой размясціўся побач з арыгінальнай елкай ААТ «Паставымэбля». А УП ЖКГ падрыхтаваў пляцоўку для галоўных герояў казкі Самуіла Маршака «12 месяцаў»: елка з дошчачак, упрыгожаная самаробнымі цацкамі, пад ёй — кошык з кветкамі, пянькі-крэслы для адпачынку.

Журы ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Чаплінскай, яе намесніка Ірыны Лойкі, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Іны Далецкай, дырэктара дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Жанны Курдо доўга раілася, бо вельмі многія ­ўдзельнікі праявілі крэатыў­насць і фантазію. Вызначыць пераможцаў было складана. 1-е месца раз­дзялілі паміж сабой ільнозавод і ААТ «Паставымэбля», 2-е — аддзел па адукацыі райвыканкама і УП ЖКГ. Заахвочвальнымі прызамі адзначаны і ўсе астатнія ­ўдзельнікі конкурсу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.