Старейшина д. Кашицы Сергей Голубовский — энергичный, неравнодушный, целеустремленный

Общество

Дзе нарадзіўся, там і старэйшына

Напісаць пра старэйшыну вёскі Кашыцы Сяргея Галубоўскага парэкамендаваў старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Юрый Кісялёў. «Энергічны, нераўнадушны, мэтанакіраваны. На яго рахунку шмат добрых спраў», — гаварыў Юрый Мікалаевіч пра Галубоўскага.

Кашыцы — родная вёска Сяргея. Тут ён нарадзіўся, адсюль пайшоў у школу. Праўда, неўзабаве сям’я пераехала ў райцэнтр. Але кожныя канікулы хлопчык праводзіў у Кашыцах у дзядулі і прабабулі.

Старейшина д. Кашицы Сергей Голубовский — энергичный, неравнодушный, целеустремленный

— Дзед Віктар навучыў мяне ўсёй сялянскай рабоце, — успамінае малады мужчына. — З 20 гадоў я ўжо самастойна жыў у Кашыцах, у 22 — ажаніўся. Працаваць пачынаў у калгасе: спачатку — на ферме, затым — трактарыстам. І цяпер арандую 2,5 гектара зямлі, трымаем на падвор’і свіней і курэй. Летась купіў трактар «МТЗ-82».

Зараз Сяргей з’яўляецца слесарам кацельні, якая нале­жыць УП ЖКГ. Акрамя таго, на ­чвэрць стаўкі працуе егерам у раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Дадае яму клопатаў і грамадскі абавязак. Старэйшынам ён ужо шмат гадоў.

— Кашыцы даўно зусім не такія, у якіх я рос, — гаварыў з настальгіяй. — Хоць і недалёкая ад горада вёска, але ўсё роўна апусцела. Толькі ў 11 дамах пастаянна жывуць людзі, з іх у 4-х — прыезджыя, якія працу­юць у мясцовага фермера. Жыццё ў вёсцы кіпіць з вясны да восені, калі прыязджаюць дачнікі, якіх шмат, а цяпер у нас сумна.

Хоць і мала людзей у вёсцы, трэба, каб і даезд сюды быў, і ліхтары свяцілі, не зарасталі бур’яном падвор’і, у належным стане ўтрымліваліся могілкі. Гэтыя і іншыя пытанні заўсёды ў полі зроку старэйшыны. Тое, што па сілах, Сяргей вырашае сам, пра іншыя праблемы вяскоўцаў паведамляе ў сельскі Савет. Старэйшыну радуе, што ў Кашыцах няма п’яніц, парушальнікаў грамадскага парадку, нядобранадзейных сем’яў. А вось да працы здатныя як мясцовыя жыхары, так і дачнікі.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.