ХХХІІ чемпионат Беларуси по волейболу. На ФОКе прошли сразу 4 матча национального первенства в 1-й лиге

Спорт и туризм

З пераменным поспехам

Праз 9 месяцаў вялікі валейбол зноў вярнуўся ў наш горад. На пляцоўцы ФАКа ў мінулыя выхадныя прайшлі адразу чатыры матчы нацыянальнага першынства ў 1-й лізе. Пастаўчане згулялі ў новай форме ад спонсара — Пастаўскага малочнага завода — і не расчаравалі сваіх прыхільнікаў.

Удалая пагоня

«Атлант» (Паставы)–РДВАР-2007 (Мінск) – 3:2

1 дзень. 3:2 (16:25; 22:25; 25:21; 25:15; 15:6)

Гульнявой ініцыятывай у першым сэце трывала завалодаў сапернік. У нашых, наадварот, разладзіліся падачы і прыём. У наступнай партыі яны сталі менш дапускаць памылак, а завяршальныя ўдары з флангаў Андрэя Казлоўскага і Дзмітрыя Грыневіча дазволілі паступова пераламаць ход гульні, і маладыя мінчане аказаліся ў ролі даганяючых. Наша каманда ўзмацніла сваю гульню на блоку. Важныя ачкі ёй прынеслі і дэбютанты — Яраслаў Недзведзь і Дзяніс Вырвіч, што дазволіла скараціць розніцу ў ліку.

Капітан пастаўчан Руслан Сімагасціцкі не толькі ўмела вёў камандную гульню, але і завяршыў некалькі камбінацый падманнымі кідкамі мяча. Праз паўтары гадзіны барацьбы лік на табло зраўняўся, а ў скарочаным заключным сэце пастаўчане ўпэўнена і прыгожа давялі матч да перамогі. Трапным стрэлам  завяршыў сустрэчу яшчэ адзін наш навічок — Васілій Скалабан.

У другім матчы дня паміж камандамі «ДЮСШ-Шахцёр» (Салігорск) і «Легіён-2» (Гродна) перамаглі гродзенцы (3:0).


Не хапіла сіл на канцоўку

«Легіён-2» (Гродна)–«Атлант» (Паставы) – 3:2

2 дзень. (24:26; 25:20; 26:28; 25:18; 15:13)

На наступны дзень сталічная каманда рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву дала бой салігарчанам. Мінчане выйгралі (25:20) стартавую партыю. З вялізным напружаннем сіл «ДЮСШ-Шахцёр» дабіўся няпростай валявой перамогі з лікам 3:1. На заключны матч 2-га тура пастаўчан з гродзенцамі сабралася шмат гледачоў, падтрымаць нашых прыйшоў і старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

Каманды па чарзе адрываліся ў ліку, змагаліся за кожны мяч. Большую частку сустрэчы барацьба ішла на роўных. Нашы ўзмацнілі гульню ў абароне над сеткай. Гродзенцы адказалі на гэта моцнымі нацэленымі падачамі. Пастаўчане двойчы лідзіравалі ў ліку па партыях. Аднак на канцоўку вельмі напружанага паядынку не хапіла сіл. Яны дапусцілі крыўдную тэхнічную памылку, якой гродзенцы скарысталіся і атрымалі перамогу.

Гледачы падзякавалі за гульні Сімагасціцкаму (к), Бабровічу, Грыневічу Касперу, Казлоўскаму, Скалабану, Канашу, Іўчанку, Недзведзю, Вырвічу, Літвіновічу і лібера Зарэцкаму.

Пасля двух тураў першынства турнірная табліца выглядае так: 1-е месца — «ДЮСШ-Шахцёр» (9 ачкоў), 2-е — «Легіён-2» (8), 3-е — «Атлант» (5), 4-е — РДВАР-2007 (2). У пачатку лютага ў Салігорску пройдзе трэці тур каманд 1-й лігі, у якім нашы згуляюць з мясцовымі ігракамі і мінчанамі. У Паставах гульні пройдуць 25—26 лютага.

Уладзімір Шык
Фота даслаў Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.