Поставский лесхоз выставил свою продукцию в первом шоуруме лесхозов Витебской области

Общество

Скульптуры з дрэва ў шоуруме

На ўскрайку Віцебска, па Бешанковіцкім шасэ, адкрыўся першы шоурум лясгасаў вобласці. Сваю прадукцыю там выставіў і Пастаўскі лясгас.

— З развіццём гандлю яго сучасныя кірункі набываюць ўсё больш цікавыя фарматы, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Шоурум — гэта магазін, які арыентуецца на дэманстрацыю тавару і актыўную работу з пакупнікамі. У «Лясным доміку» (так называецца спецыялізаваная пляцоўка) арганізаваны выстава тавару і яго продаж. Асартымент шырокі. Тут можна набыць лес і піламатэрыялы для будаўніцтва дома, усё неабходнае для аздаблення прыдамавой тэрыторыі. У продажы прадукцыя лясных гадавальнікаў, дэкаратыўныя дрэўцы, паляўнічыя трафеі, бярозавік, шышкі і іншае.

Пастаўскі лясгас прапануе наведвальнікам «Ляснога доміка» шпакоўні і скульптуры з дрэва таленавітых майстроў Валянціна Мельца з Цешалава і Івана Андрушкевіча з Пастаў.

Анна Анішкевіч
Фота даслаў Аляксандр Іванькоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.