Поставский молочный завод удостоен престижной премии «Лидер потребительского рынка-2022»

Важное Общество

У лідарах рынку

Пастаўскі малочны завод у ліку 43-х найлепшых прадпрыемстваў краіны ўдастоены прэстыжнай прэміі «Лідар спажывецкага рынку-2022».

Гэта прэмія зацверджана Агенцтвам камунікацый «Медыя Партнёр» пры падтрымцы Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, бізнес-­асацыяцый і СМІ. Прэтэндаваць на яе могуць як прыватныя, так і дзяржаўныя прадпрыемствы. Лаўрэатаў вызначае экспертны савет, у які ўваходзяць вядучыя прадстаўнікі бізнес-таварыстваў, профільных міністэрстваў, мас-медыя і навукі.

Сёння лідар — гэта той, хто нават у няпростых умовах вядзе за сабой іншых, не толькі захоўваючы стабільнасць, але і развіваючыся. Менавіта такім з’яўляецца калектыў Пастаўскага малочнага завода. А капілка яго ўзнагарод папаўняецца з года ў год.

З нашай вобласці прэмія прысуджана толькі тром прадпрыемствам: ААТ «Пастаўскі малочны завод», «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод» (найбуйнейшы ў Беларусі вытворца нерафінаванага алею) і Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Пры­дзвінне». Тут варта ўзгадаць, што лідарам спажывецкага рынку наш завод да гэтага прызнаваўся ў 2017 і ў 2019 гадах.За высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць і эфектыўнае кіраванне прадпрыемствам Дыпломам узнагароджаны дырэктар завода Канстанцін Гайлеўскі.

Уладальнікі прэстыжнай прэміі атрымалі магчымасць абазна­чыць сваю прадукцыю спецыяльным знакам «Лідар-2022». Гэта ромб чырвонага колеру, стылізаваны пад элементы нацыянальнага арнаменту. Ён сімвалізуе беларускае паходжанне тавару і яго высокую якасць.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.