Социальные работники Поставского ТЦСОН — люди востребованной профессии

Общество

Людзі запатрабаванай прафесііых работнікаў дырэктар Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыя Ракоўская.

— Работнікі сацыяльнай абароны аказваюць дапамогу і падтрымку пенсіянерам, інвалідам, адзінокім жыхарам, — гаварыла Марыя Юр’еўна. — Бяруцца за гэта многія, а вось застаюцца ў прафесіі толькі шчодрыя на душэўную дабрыню, спагадлівасць і самаахвярнасць. Іх праца для большасці з нас малазаўважная, а тыя, хто яе выбраў, звычайна людзі сціплыя. Яны штодня годна нясуць сваю службу, ахінаючы падапечных увагай, дорачы ім цеплыню сэрцаў і клопат.

Пастаўскі ТЦСАН — самы буйны ў вобласці: у яго структуры 8 аддзяленняў. Найбольш запатрабаваныя — паслугі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома: комплексным абслугоўваннем ахоплена 1 035 чалавек. Расшырылася практыка аказання непрацаздольным грамадзянам паслугі сядзелкі. У мінулым годзе яе атрымалі 42 чалавекі. 16 сем’яў скарысталіся паслугай няні.

Намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург уручае Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта Вользе Гінько

Шмат наведвальнікаў бывае ў пастаўскім і лынтупскім аддзяленнях дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту. Тут працуюць розныя гурткі і клубы па інтарэсах. У рамках Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030» праводзяцца спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Актывізавалі работу валанцёрскія цэнтры. 36 валанцёраў сярэбранага ўзросту дастаўляюць адзінокім, хворым прадукты, лякарствы, гатуюць суп і разносяць тым, каму самастойна гэта зрабіць складана. Не змаўкае тэлефон у кантакт-цэнтры. Яго спецыялісты абзвоньваюць адзінокіх, каб даведацца пра іх патрэбы, і тыя тэлефануюць у цэнтр таксама.

Кіпіць жыццё ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў. Больш за 60 чалавек у трох рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях набываюць працоўныя навыкі. Аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі за мінулы год паслуга сацыяльнага патранату аказана 90 сем’ям, якія выхоўва­юць непаўналетніх дзяцей. 18 чалавекам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без баць­коўскай апекі, — паслуга па суправаджэнні. У лынтупскім і пастаўскім аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пражываюць 49 чалавек.

Ганаровымі граматамі і Падзякамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама адзначана праца Ганны Хромчанкі, Люцыі Руткоўскай, Ліліі Парневіч і Валянціны Асіпенкі

За мінулы год паступленні ад пазабюджэтнай дзейнасці ­ТЦСАН склалі больш за 227 тысяч рублёў, у тым ліку ад рэалізацыі сувенірнай прадукцыі — 25 тысяч рублёў. Бязвыплатнай дапамогі паступіла на суму 97 997 рублёў, у тым ліку 42 502 — замежнай у рамках рэалізацыі гуманітарных праектаў. Паміж Пастаўскім ­ТЦСАН і міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемадапамога» заключаны дагавор на рэалізацыю гуманітарнага праекта «Аказанне сацыяльна-бытавой падтрымкі ахвярам нацызму» ў рамках праграмы падтрымкі «Месца сустрэчы: дыялог». Праект разлічаны на 2 гады, сума гранта — 30 тысяч еўра. Ужо паступіла 10 тысяч еўра. Для аказання сацыяльна-бытавой падтрымкі грамадзянам пажылога ўзросту на частку сумы набыта бочка-лазня, пральна-сушыльная машына, акустычная калонка. Закупка тавараў і матэрыялаў працягваецца.

Пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама калектыў ТЦСАН праводзіць значную работу па развіцці новых відаў сацыяльных паслуг. У хуткім часе ў Варапаеве будзе адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

— У мінулым годзе мы дасягнулі нядрэнных вынікаў, — рэзюмавала Марыя Ракоўская. — І ўдалося гэта дзякуючы зладжанай рабоце кожнага. У сацыяльнай сферы няма абсалютна аднолькавых сітуацый. Наш калектыў лёгка арганізаваць на любую справу. Мэтанакіраванасць усіх маіх калег паказвае, што няма такіх задач, якія немагчыма выканаць, патрэбна толькі знайсці нестандартнае рашэнне. У цэнтры працуе як моладзь, так і прадстаўнікі старэйшага пакалення.

За добрасумленную працу ў сістэме сацыяльнай абароны, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, узорнае выкананне службовых абавязкаў многія работнікі ТЦСАН на ўрачыстым сходзе, прысвечаным прафесійнаму святу, атрымалі ўзнагароды.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.