Стали известны победители смотра-конкурса по подготовке города к новогодним праздникам

Общество

Найярчэй, найпрыгажэй

Як прыгожа зіма пачыналася! Бялюткім снегам, лёгкім марозам, пушыстым інеем. Адны захапляліся хараством прыроды, іншыя бедавалі: «Столькі снегу і столькі клопатаў з ім! А што будзе вясной? «Паплывём» разводдзем …»

Хто ж мог падумаць, што «паплывём» намнога раней — напярэдадні Новага года. Прыйшло небывалае пацяпленне (да +10 градусаў), праліліся дажджы, растаў снег — і знікла зімовая казка прыроды. Засталася іншая — рукатворная. Бо які ж Новы год без яркага ўбрання? Каб надаць святочны выгляд плошчам, вуліцам, прадпрыемствам, установам, жылым дамам райцэнтра, райвыканкам у пачатку снежня аб’явіў традыцыйны агляд-конкурс па падрыхтоўцы горада да навагодніх свят.

У перадапошні дзень 2022-га былі падведзены яго вынікі. Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік уручыў пераможцам агляду-конкурсу падзячныя пісьмы і прызы. Падзякаваў не толькі за творчасць і фантазію, праяўленыя ў пераднавагодняй падрыхтоўцы аб’ектаў, але і ўвогуле за старанную працу, пажадаў далейшых поспехаў. На гэтай жа ўрачыстасці былі адзначаны і пераможцы творчага конкурсу «Навагодні цуд», які праводзіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Самымі крэатыўнымі ёлкамі (а яны выстаўляліся на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі») прызнаны створаныя на льнозаводзе, у ААТ «Паставымэбля», аддзеле па адукацыі райвыканкама і ва УП ЖКГ. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая ўручыла пераможцам граматы і прызы. Заахвочвальнымі прызамі адзначаны ­ТЦСАН і Пастаўскі філіял абласнога спажыўтаварыства.

Зіма ўчора вярнулася. Але пакуль яна недзе блукала, мы любаваліся толькі прыгажосцю, якую стварылі самі. А кіраўнікі, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, чыё навагодняе ўбранне прызнана найярчэйшым і найпрыгажэйшым у райцэнтры, — яшчэ і радаваліся прызам.

Прызёры агляду-конкурсу

  • сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый: ДП «Рассвет Пастаўскі» — 1-е месца, ААТ «Пастаўскі малочны завод» — 2-е, ААТ «Паставымэбля» — 3-е;
  • сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы: Пастаўскі ТЦСАН — 1-е месца, СШ №3 — 2-е, 3-е раздзялілі дзяржаўны каледж і Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма;
  • сярод аб’ектаў сферы абслугоўвання: Пастаўскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ«Глыбокаегаз» — 1-е месца, філіял «Пастаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №132» — 2-е месца, філіял «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №33» — 3-е месца;
  • у намінацыі «Арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці»: 1-е і 3-е месцы не прысуджаліся, 2-е месца заняло ААТ «Навасёлкі- Лучай»;
  • спецыяльным прызам за падрыхтоўку райцэнтра да навагодніх свят адзначана УП ЖКГ.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.