Сувениры Поставского ТЦСОН приглянулись посетителям выставки-ярмарки в Минтруда и соцзащиты

Общество

Годна прадставілі цэнтр

Сувеніры ручной работы на тэму Каляд і Новага года, зробленыя ў Пастаўскім ТЦСАН, ахвотна набывалі ўсе, хто пабываў на выставе-кірмашы, якая прайшла ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

— Да выставы мы дасканала падрыхтаваліся, — расказвала дырэктар ТЦСАН Марыя Ракоўская. — Загадзя прадумалі, што прапануем на кірмашы. Распрацавалі эскізы, падабралі матэрыял. Вырабам сувенірнай прадукцыі займаліся наведвальнікі аддзяленняў дзённага знахо­джання для пажылых і інвалідаў, а дапамагалі ім у гэтым кіраўнікі гурткоў і спецыялісты ТЦСАН. Дзякуючы іх таленту, фантазіі, карпатлівай працы, мы змаглі годна прадставіць наш тэрытарыяльны цэнтр на выставе такога высокага ўзроўню.

Акрамя Марыі Ракоўскай, на выставе пабывалі загадчыца ад­дзялення для інвалідаў Вольга Гінько, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Наталля Койра і кіраўнік гуртка Кацярына Янушонак. Яны прадстаўлялі і рэалізоўвалі калядныя вянкі, чароўныя чырвоныя чаравічкі з тканіны, мяккія цацкі, шкатулкі.

Пакупнікамі сувенірнай прадукцыі былі ў асноўным работнікі міністэрства і тыя, хто заходзіў туды па нейкіх справах. Яны адзначалі арыгінальнасць вырабаў пастаўчан.

— Удзел у выставе-кірмашы — выдатная магчымасць для рэалізацыі прадукцыі і папаўнення пазабюджэтнага рахунку, — гаварыла Вольга Гінько. — Мы паглядзелі на прэзентацыі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з іншых раёнаў, штосьці пачэрпнулі для сябе. Вярнуліся з пазітыўнымі эмоцыямі і новымі ідэямі.

Анна Анішкевіч. Фота даслаў ТЦСАН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.