Отвечает участковый инспектор милиции. Кто и на какие виды оружия может получить разрешение?

Безопасность

Калі хочаце мець зброю

Многія грамадзяне хацелі б мець зброю. Адны — з мэтай самаабароны, каб упэўнена адчуваць сябе ў любой жыццёвай сітуацыі. Іншыя — для заняткаў спортам і палявання. Але для яе набыцця неабходны спецыяльны дазвол, які выдаецца органамі ўнутраных спраў. Хто і на якія віды зброі можа яго атрымаць, расказвае старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Барадулін:

— Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зброі», права на набыццё зброі і боепрыпасаў да яе маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Паляўнічую агнястрэльную гладкаствольную і пнеўматычную зброю могуць набыць асобы, якім выдадзена дзяржаўнае пасведчанне на права палявання. Агнястрэльную з наразным ствалом — толькі тыя, хто займаецца прафесійнай дзейнасцю, звязанай з паляваннем, або не менш за адзін год мае ва ўласнасці паляўнічую агнястрэльную гладкаствольную зброю. Але тут ёсць важная ўмова — адсутнасць у іх правапарушэнняў, звязаных з правіламі палявання, вытворчасці, продажу, перадачы, набыцця, калекцыянавання або экспанавання зброі, яе ўліку, захоўвання, нашэння, транспарціроўкі, перавозкі або прымянення. Уладальнікамі паляўнічай халоднай зброі могуць стаць асобы, у якіх ёсць дазвол на захоўванне і нашэнне паляўнічай агнястрэльнай зброі.

Набытая агнястрэльная, паляўнічая і спартыўная пнеўматычная зброя павінна быць зарэгістравана ў органе ўнутраных спраў у 10-дзённы тэрмін з даты яе набыцця. Пры рэгістрацыі ўладальніку выдаецца дазвол на захоўванне і нашэнне тэрмінам на 5 гадоў. Што да дазволу на набыццё зброі, то для яго атрымання неабходна прадставіць у орган унутраных спраў заяву, медыцынскае заключэнне аб адсутнасці супрацьпаказанняў да валодання зброяй, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і два фотаздымкі.

Хачу таксама нагадаць, што асобы, якія маюць зброю без дазволу на захоўванне, павінны здаць яе ў РАУС. У такім выпадку яны будуць вызвалены ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Калі вы валодаеце інфармацыяй пра такіх асоб, звяртайцеся на гарачую лінію райаддзела міліцыі па тэлефонах 4-10-02, 4-25-06, 510-29-45 (МТС), 325-74-02 (А1). Ананім­насць паведамленняў гарантуем.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.