Новый самоходный агрегат «Роса» доверили молодому механизатору ОАО «Новосёлки-Лучай» Игорю Масинкевичу

Важное Сельское хозяйство

ААТ «Навасёлкі-Лучай» сёлета набыло новы самаходны агрэгат «Раса». Даверылі яго маладому механізатару Ігару Масінкевічу. Як працуе сучасная тэхніка, паназірала ў полі за Грыдзькамі.

Вёрткая «Раса» з 20-метровай штангай-палівачкай імкліва рухалася па полі. Ігар Масінкевіч у мінулыя гады таксама сілкаваў пасевы — уносіў мінеральныя ўдабрэнні. У канцы сакавіка першы раз выехаў на «Расе».

Ля новай «Расы» — механізатары Ігар Масінкевіч, Мікалай Цвяткоў і Уладзімір Лашчонак

— Тэхніка выдатная, — характарызаваў машыну Ігар. — Дзякуючы шырокім эластычным колам, якія забяспечваюць мінімальную нагрузку на глебу, «Раса» праляціць усюды. На ёй можна працаваць нават на пераўвільготненых палях. Сёлета гэта асабліва актуальна. «Ра­зумную» машыну асвойваў сам. У першы дзень падкарміў усяго 36 гектараў. З кожным днём тэмпы павялічваў і ўчора запісаў на свой рахунак 140 гектараў. Завершым падкормку азімых — буду «хімі­чыць» пасевы супраць шкоднікаў і пустазелля. Так што «Раса» для мяне як другі дом. У кабіне камфортна, работа падабаецца, таму і цяжкасцей не адчуваю. 

Карбамідна-аміячную сумесь са склада ў поле падво­зіць Ула­дзімір Лашчонак. Ён запампоўвае яе ў бочку трактара Мікалая Цвяткова, а той — у ёмістасць «Расы».

— Сёлета вясна прытармазіла, — казалі механізатары. — На падкормцы рупяцца толькі Ігар ды Алег Чумакоў на «Грым-Максі-400». Яны сілкуюць азімыя. Астатнім механізатарам таксама ўжо хочацца ўключыцца ў веснавыя работы, ды на палях яшчэ вельмі мокра. Спадзяёмся, што сонца падсушыць глебу — і пачнецца актыўная падрыхтоўка да сяўбы і сама сяўба.

Азімыя ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» займаюць 2 700 гектараў. Па першаму разу яны ўжо падкормлены амаль на 65% плошчы. І гэта найлепшы паказчык у раёне.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.