Правоохранители обследуют места массового отдыха граждан для подготовки к весенне-летнему периоду.

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Каб адпачынак быў бяспечным

Штогод у канцы сакавіка супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі іншых суб’ектаў прафілактыкі пачынаюць абследаваць месцы масавага адпачынку грамадзян з мэтай іх падрыхтоўкі да вясенне-летняга перыяду. Да моманту афіцыйнага адкрыцця гэтых месцаў — як правіла, у сярэдзіне мая — усё павінна быць прыбрана, адрамантавана і ўстаноўлена, кожны аб’ект — мець пашпарт гатоўнасці. Вось і сёлета, нягледзячы на зусім не вясенняе надвор’е, члены рэйдавых груп ужо пачалі работу.

Рашэннем райвыканкама ў нашым раёне вызначаны чатыры месцы масавага адпачынку грамадзян. Гэта пляжы ракі Мя­дзелкі ў гарадскім парку, азёр Задзеўскае з боку вуліцы Зялёнай у Паставах, Белае з боку СТК «Азёркі» і Дубок. На кожным з іх на гэтым тыдні разам з іншымі адказнымі асобамі пабываў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Яўгеній Малікаў.

— Аглядаючы пляжы, мы звярталі ўвагу ў першую чаргу на наяўнасць кругоў для распальвання вогнішчаў, смеццевых кантэйнераў і урнаў, лавачак, альтанак, ценевых навесаў, інфармацыйных стэндаў, кабінак для пераапранання і туалетаў, — расказваў ён. — У найбліжэйшы час вадалазы гарадской выратавальнай станцыі абследуюць і пачысцяць ад водарасцей, шкла і іншага смецця дно акваторыі вадаёмаў, работнікі УП ЖКГ прыбяруць і вывезуць мінулагодняе лісце, падрамантуюць і пафарбуюць тое, што трэба.

Таксама зараз праводзіцца работа па абсталяванні месцаў масавага адпачынку сродкамі відэаназірання. Пакуль яны ўстаноўлены толькі на адным пляжы — на беразе Мядзелкі. Неўзабаве павінны з’явіцца і на астатніх. Гэта робіцца для таго, каб скараціць колькасць злачынстваў і правапарушэнняў у названых месцах: прадухіліць крадзяжы, хуліганствы, распіццё спіртнога. Калі звярнуцца да статыстыкі, то летась у месцах масавага адпачынку было ­здзейснена 21 правапарушэнне. Большасць пратаколаў складзены па арт. 19.3 КаАП Рэспублікі Беларусь (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва). 8 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 24.42 (купанне ў забароненых месцах). На жаль, не ўдалося пазбегнуць і трагедыі: на Мя­дзелцы з боку вуліцы Гагарына ўтапілася жанчына, якая купалася ў нецвярозым стане.

— Спадзяюся, што сёлета пастаўчане будуць больш законапаслухмянымі. А мы са свайго боку пастараемся зрабіць усё для таго, каб іх адпачынак быў прыемным і бяспечным, — зазначыў Яўгеній Малікаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.