У другую Велікодную нядзелю адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Пачатак святой Імшы ў 15.00

Духовность

Свята Божай Міласэрнасці

У другую Велікодную нядзелю адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Яно ўстаноўлена ў лістападзе 2000 года Папам Янам Паўлам II.

Натхненнем для заснавання свята стала тое, што 22 лютага 1931 года ў кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Плоцку (Польшча) Езус аб’явіўся сястры Фаўстыне Кавальскай і паведаміў пра сваё жаданне ўстанавіць такое свята, абяцаў поўнае адпушчэнне грахоў і кары той душы, якая прыступіць да споведзі і святой Камуніі.

У гэты дзень вернікі збіраюцца ў святыні, каб разам ушанаваць Божую Міласэрнасць, падзякаваць Пану Езусу за атрыманыя дары і папрасіць дапамогі ў невырашальных справах.

У маладой парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах заўтра з гэтай нагоды адбудзецца фэст. Галоўны цэлебрант святой Імшы — настаяцель Кустодыі Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі айцец Сяргей Мацюшонак. Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў і парафіяне запрашаюць на сумесную малітву. Пачатак святой Імшы ў 15.00.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.