Учащиеся Поставского государственного колледжа проходят производственную практику на сельхозпредприятиях района

Сельское хозяйство

Сакрэт поспеху ад калег са стажам пераймаюць навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, якія цяпер праходзяць вытворчую практыку на сельгаспрадпрыемствах раёна.

У ААТ «Навасёлкі-Лучай» у полі сустрэла вопытнага механізатара Часлава Куста і практыканта Андрэя Жабінскага. Першы ў гаспадарку з сям’ёй пераехаў мінулым летам з Браслаўскага раёна. За гэты час паспеў абжыцца. Усё чалавека задавальняе. Андрэй — з Лучая. Сёлета заканчвае вучобу ў нашым каледжы. Мама хлопца працуе аператарам машыннага даення. Вясковая работа і яму добра знаёмая. Працаўладкавацца плануе ў «Навасёлкі-Лучай». Цяпер практычныя веды чэрпае ад калегі са стажам.

— Андрэй у тэхніцы разбіраецца, — хваліў свайго вучня Часлаў Куст. — Дыскуем з ім глебу. Давяраю яму руль, назіраю за работай. Усе мы пачыналі з нуля, бо тэарэтычныя веды — адна справа, а кіраваць трактарам з прычапным абсталяваннем — зусім другая.

Навыкі прыходзяць з часам. А яшчэ, каб працаваць у сельскай гаспадарцы, трэба быць вынослівым, фізічна моцным: рабочы дзень падчас напружаных палявых работ звычайна ненармаваны, выхадныя выпадаюць рэдка.

— Агульную мову са сваім настаўнікам знайшоў хутка, — гаварыў Андрэй. — Ды і іншыя механізатары гаспадаркі заўсёды падкажуць, калі чаго не ведаю. Камандны дух падабаецца.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.