В лынтупской средней школе уже много лет действует объединение по интересам «Школьное лесничество»

Образование

Падрастае годная змена

Жыццё сучасных дзяцей у літаральным сэнсе «наэлектрызавана»: яны шмат часу праводзяць за кам’ютарамі і гаджэтамі. Вучні выкарыстоўваюць іх як для вучобы, так і для адпачынку. І часам забываюць пра вельмі каштоўную і даступную крыніцу натхнення і светлых эмоцый — пра прыроду. Яна, як вопытны педагог, вучыць маладзейшае пакаленне назіраць, тонка адчуваць прыгажосць навакольнага свету, быць клапатлівымі і спагадлівымі, дапамагаць жывым істотам…

Гэта выдатна разумеюць у Лынтупскай сярэдняй школе, дзе на працягу ўжо многіх гадоў дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах «Школьнае лясніцтва» раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Яно аб’ядноўвае паўтара дзясятка вучняў 8—10 класаў. Кіруе ім настаўніца хіміі і біялогіі Людміла Домжа. Яна арганізуе максімальна насычаную дзейнасць аб’яднання: школьнікі вывучаюць лясныя расліны і лясных жывёл, падкормліваюць птушак і млекакормячых, будуюць шпакоўні і кармушкі, назіраюць за прыроднымі з’явамі, удзельнічаюць у экалагічных акцыях, дапамагаюць ахоўваць лес ад пажараў. Право­дзіцца і шмат тэматычных гутарак.

Не застаюцца дзеці ў баку і ад традыцыйнай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу». Сёлета ў ёй прынялі ўдзел і вучні 2 «А» класа разам са сваёй настаўніцай Наталляй Раманоўскай. Другакласнікі разам са старэйшымі сябрамі садзілі лес, збіралі смецце, здавалі макулатуру. Яны наведалі тэматычную выставу ў мясцовай бібліятэцы, паказалі свае веды ў гульні «Знатакі прыроды», пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь.

— Можна смела канстатаваць, што «Тыдзень лесу» абсалютна для ўсіх школьнікаў стаў тыднем новых ведаў і ўражанняў, — расказвала Людміла Домжа. — Вельмі прыемна было назіраць, як захоплена яны ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, як цікавяцца тэмай экалогіі. Асабліва важна, што падрастае годная змена старшакласнікам, якія хутка выпырхнуць са сцен школы ў дарослае жыццё.

Плённай дзейнасці экалагічнага аб’яднання шмат у чым спрыяе сяброўства з Лынтупскім лясніцтвам. Яго ляснічы Рышард Пецюлевіч заўжды падтрымлівае ініцыятывы педагогаў, разам з іншымі работнікамі дапамагае ўвасобіць іх у жыццё. Гэта дазваляе дасягнуць галоўнай мэты: дзеці з малых гадоў любяць і шануюць прыроду, якая яшчэ так многаму іх у жыцці навучыць…

Іна Сняжкова
Фота даслала Наталля Раманоўская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.