Богатым на конкурсы и дипломы стал конец учебного года для учащихся и педагогов Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза

Культура

26 красавіка ў Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў абласны конкурс выканаўцаў на струнных народных інструментах, які сабраў юных музыкантаў з усяго Прыдзвінскага краю. Ад нашай школы ў ім удзельнічалі выхаванцы Галіны Барысюк — цымбалісты Ксенія Лысёнак, Гардзей Кірплюк і Дар’я Гучык. Усе трое выступалі ў розных узроставых групах і, як і іншыя канкурсанты, у тандэме са сваім канцэртмайстрам Юліяй Новікавай выконвалі па два рознахарактарныя творы. Нягледзячы на тое, што канкурэнцыя была вялікай — ад 15 да 18 чалавек у групе, — па ўзроўні майстэрства пастаўчанам не аказалася роўных. Таму дамоў кожны з іх вярнуўся з дыпломам І ступені.

Скрыпачка Кацярына Антух, чыім педагогам з’яўляецца Людміла Януковіч, стала лаўрэатам ІІІ ступені адкрытага рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах «Вясенняя саната». Яго 29 красавіка праводзіў Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж. 6-класніца спаборнічала з равеснікамі ў намінацыі «Струнна-смычковыя інструменты», а дапамагала ёй на сцэне канцэртмайстар Жанна Гучык.

Вызначыліся не толькі асобныя выканаўцы, але і калектывы школы мастацтваў. Так, у І абласным конкурсе дзіцячых аркестравых калектываў «Звучащая партитура», арганізаваным 17—21 красавіка ўсё тым жа Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжам, дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Баянны аркестр» заваяваў наш узорны аркестр баянаў-акардэонаў пад кіраўніцтвам Ірыны Каранеўскай, дырыжор — Ганна Карчажка. У яго склад уваходзяць найлепшыя навучэнцы 3—7 класаў, якім акампануюць педагогі Ірына Чадаева (фартэпіяна) і Галіна Хвя­дзевіч (бас-гітара).

Званне лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Вакальная творчасць» атрымаў і ансамбль «Сугучча», якім кіруе Марыя Юдэнка, а канцэртмайстрам з’яўляецца Наталля Белікава. Ён удзельнічаў у VІ Міжнародным дыстанцыйным фестывалі-конкурсе «Музычная скарбніца», які праходзіў з 17 красавіка па 3 мая ў Бабруйску. У гэтым жа музычным форуме прымала ўдзел наша юная піяністка Варвара Базелева настаўніцы Наталлі Пылевай і таксама стала лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва».

Алена Шапавалава
Фота даслала Пастаўская ДШМ імя А. Тызенгаўза



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.