Фоторепортаж: Как прошла Масленица в Озерках

Важное Культура

Гукалі вясну

На ўсмешкі, жарты, песні і забавы было густа, а на сум — пуста падчас раённых масленічных гулянняў. Яны адбыліся на мінулым тыдні на СТК «Азёркі».

Ахвотных паўдзельнічаць у шумных праводзінах зімы і вясёлым гуканні вясны сабралася шмат. Нават не бяруся сцвярджаць, каго на мерапрыемстве было больш: дарослых ці дзяцей. Яны аднолькава ахвотна весяліліся і карагодзілі, азартна спаборнічалі ў дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, скакалі на «коніках», біліся «падушкамі» на бервяне, спрабавалі ўзлезці на масленічны слуп. Нехта зацікаўлена сачыў за тэатралізаваным прадстаўленнем, якое адбывалася на сцэне, а хтосьці гушкаўся на арэлях, пакараў вяровачны гарадок.

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте.

Пра забаўляльную праграму для жыхароў раёна сёлета паклапаціліся работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, народны гурт аўтэнтычнай песні Андронаўскага СДК, калектыў мастацкай самадзейнасці Дунілавіцкага СДК, эстрадная дзіцячая студыя «Славія» і народны жаночы клуб «Юнчанка» Юнькаўскага СДК. Судзейства спаборніцтваў забяспечылі прадстаўнікі спартыўнай галіны. А народны клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя» частаваў гасцей свята круглымі і залацістымі, нібы сонца, блінамі з рознымі начынкамі. Карысталіся попытам вырабы народных умельцаў, прадукцыя выязнога гандлю.

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте.

Удосталь пазабавіўшыся і як след «умасліўшы» музыкай і пачастункамі Зіму, удзельнікі народных гулянняў узялі ды і спалілі яе чучала: няхай хутчэй саступае дарогу Вясне!

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.