Отвечает участковый инспектор милиции. Какое наказание ждёт «шутников» за ложный вызов экстренных служб?

Безопасность

Штодзень супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы РАУС прымаюць дзясяткі тэлефонных званкоў на лінію «102». Большасць з іх — пра здарэнні, правапарушэнні і злачынствы, дзе сапраўды патрабуецца дапамога міліцыянераў. Аднак нярэдка грамадзяне звяртаюцца ў райаддзел і беспадстаўна, не маючы на тое ніякіх прычын: калі знаходзяцца ў нецвярозым стане і ім штосьці падалося, каб павесяліцца, праверыць хуткасць рэакцыі праваахоўнікаў. Пры гэтым не думаюць, што за такія выклікі могуць быць прыцягнуты да адказнасці.

— За мінулы год намі скла­дзена 28 адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 19.6 «Заведама несапраўднае паведамленне» КаАП Рэспублікі Беларусь, з пачатку гэтага года — ужо 10, — расказвае выконваючы абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Нагановіч. — Такія паведамленні ўяўляюць сур’ёзную праблему для праваахоўных органаў, таму што, як і ўсе астатнія, не могуць быць пакінутыя без належнага разгляду, з’яўляюцца падставай для рэагавання на іх. Вынікам «жартаў» дзяцей і дарослых становіцца парушэнне нармальнай работы райаддзела і негатыўныя наступствы для «жартаўнікоў» у выглядзе прыцягнення іх да адказнасці.

Global communication concept — closeup of male hand dialing a telephone number in order to make a phone call on a classical black landline telephone on a rustic wooden desk with white background.

У адпаведнасці з арт. 19.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, заведама несапраўднае паведамленне, якое вымусіла міліцыю, хуткую медыцынскую дапамогу, падраз­дзяленні па надзвычайных сітуацыях або іншыя спецыялізаваныя службы прыняць меры рэагавання, цягне за сабой штраф у памеры ад 4 да 15 базавых велічынь. А за такое ж парушэнне, здзейсненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, давядзецца заплаціць штраф ад 20 да 30 базавых. Адказнасць наступае з 16 гадоў. Калі ж асоба не дасягнула ўзросту прыцягнення да яе, то за здзейсненыя правапарушэнні нясуць адказнасць бацькі, на якіх могуць накласці штраф у памеры да 10 БВ.

— У выпадку, калі паступіла заведама несапраўднае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху, падпалу або іншыя дзеянні, якія ўтвараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей ці могуць прычыніць урон у буйным памеры, размова ідзе ўжо пра крымінальную адказнасць і больш жорсткае пакаранне, — працягвае Павел Нагановіч. — Санкцыя арт. 340 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Важна памятаць і пра тое, што ў момант, калі спецыялізаваныя службы выехалі па вашым несапраўдным выкліку, дзесьці ў іншым месцы можа адбыцца здарэнне, якое сапраўды запатрабуе аператыўнага ўмяшальніцтва.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.