С 26 по 30 июня в Поставском районе пройдет специальный комплекс мероприятий «Быт»

Безопасность

Злачынствы супраць здароўя і жыцця грамадзян адносяцца да катэгорый цяжкіх і асабліва цяжкіх. Нямала іх здзяйсняецца ў сем’ях у дачыненні да блізкіх родных, прычым у апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да павелічэння, што напрамую звязана з ростам колькасці фактаў дамашняга насілля. І тут вялізную ролю адыгрывае прафілактычная работа, накіраваная на папярэ­джанне такога роду злачынстваў. Адной з яе састаўных частак з’яўляецца правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў як на ўзроўні рэспублікі, так і канкрэтных рэгіёнаў.

Пра тое, якая сітуацыя з дамашнім насіллем на Пастаўшчыне і якая прафілактычная работа будзе праводзіцца ў найбліжэйшы час, расказвае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрый Смірноў:

— З пачатку гэтага года ў нашым раёне зарэгістравана 78 фактаў дамашняга насілля, 61 чалавек прыцягнуты да адказнасці і пастаўлены на ўлік у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі. 5 чалавек асуджаны па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за пагрозу забойствам у адносінах да сваіх блізкіх і сужыцеляў, у дачыненні да дзвюх асоб, якім прад’яўлена такое абвінавачванне, праводзіцца праверка. Нярэдка для таго, каб абараніць членаў сям’і ад дамашняга тырана, выносіцца ахоўнае прадпісанне, па якім апошні на пэўны час высяляецца з дому і яму забараняецца набліжацца да родных. Сёлета двое грамадзян парушылі вынесенае ім прадпісанне і былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама адна асоба абмежавана ў дзеяздольнасці, 19 чалавек адпраўлены ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

З мэтай прыняцця сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў і мер прэвентыўнага ўздзеяння на грамадзян, якія здзяйсняюць насілле ў сям’і, аказання кваліфікаванай дапамогі пацярпелым з 26 па 30 чэрвеня на тэрыторыі Пастаўскага раёна, як і ў цэлым у рэспубліцы, будзе праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Быт». У гэты перыяд участковыя інспектары міліцыі выступяць у працоўных калектывах арганізацый. Таксама мы праверым асоб, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у нашым аддзеле і ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, наведаем адрасы зборышчаў антысацыяльнага элемента і распіцця спіртнога, узмоцнім кантроль за асобамі, якім вынесена афіцыйнае папярэ­джанне аб магчымасці накіравання ў ЛПП.

З учарашняга дня ў раёне пачаўся асноўны этап комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў суп­раць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сферы дамашняга насілля. Ён прадоўжыцца па 2 ліпеня. У яго рамках мы наведаем яшчэ і асоб, якія не раз пагражалі сваім блізкім і паднімалі на іх руку, але не былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з прычыны прымірэння ў судзе, а таксама асоб з нязнятай і непагашанай судзімасцю за здзяйсненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Грамадзян, якія здзейснілі 2 і больш правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення, даставім да ўрача-нарколага, і будзе вырашацца пытанне пастаноўкі іх на ўлік у ЦРБ. Адным словам, будзем рабіць усё для таго, каб не дапусціць трагедый.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.