Фоторепортаж: Праздник для жителей улицы Тихой и близлежащих

Общество

9 ліпеня жыхары вуліц Ціхай, Гастэлы, Кірава, Варашылава і Бальнічнай запомняць надоўга: сёлета ўпершыню для іх у гэты дзень прайшло свята мікрараёна.

Свята мікрараёна — выдатная нагода ўзгадаць гісторыю вуліц, расказаць пра людзей, якія тут жывуць, ушанаваць старажылаў і павіншаваць юбіляраў, удзя­ліць увагу маладым і мнагадзетным сем’ям. Работнікі культуры папярэдне правялі каласальную работу: абышлі жылыя дамы аднаго з самых старых мікрараёнаў горада, душэўна пагутарылі з яго жыхарамі, падрабязна распыталі пра жыццё і асабіста запрасілі на свята.

Летнім нядзельным днём на скрыжаванні вуліц Ціхай і Гастэ­лы загучала музыка. З розных бакоў сюды падцягваліся прыгожа апранутыя бабулі і дзядулі, іх сваякі, моладзь, сем’і. Адны прыехалі на машынах, другія прыйшлі пешшу, а трэцім, каб трапіць на свята, дастаткова было перайсці дарогу. Самым кранальным стала тое, што дарослыя дзеці даставілі сюды сваіх пажылых баць­коў: кагосьці — на інваліднай калясцы, кагосьці клапатлівыя родныя прывялі пад руку.

Прыемна было назіраць, як шчыра людзі радаваліся сустрэчы адно з адным, абдымаліся і дзяліліся навінамі. Некаторыя, жывучы на суседніх вуліцах, з-за нездароўя не бачыліся гадамі. У адных жыхароў мікрараёна ўжо даўно выраслі дзеці, падрастаюць унукі і праўнукі, у іншых яны з’явіліся зусім нядаўна. Свята аб’яднала некалькі пакаленняў: ад самага малодшага жыхара названых вуліц — Мацвея Лапціка, які нарадзіўся ў сакавіку, да самага старэйшага — Лідзіі Паршынавай, ёй 96 гадоў. Доўгажыхарка, на жаль, не змагла прысутнічаць на свяце.

Па запрашэнні вядучай на імправізаваную сцэну па чарзе выходзілі тыя, каму сапраўды было пра што расказаць. Сярод жыхароў паважанага ўзросту былі і прадстаўнікі, хто перасягнуў ажно 80-гадовы рубеж. Гэта Ірына Валадзько, Даната Кундро, Станіслаў Скіндар, Часлава Юрэвіч, Анатолій Шыман, Мікалай Багуцкі, Алена Гіль, Леанарда Шорац, Юзэфа Валадзь­ко. Немагчыма было стрымаць слёз, слухаючы ўспаміны старажылаў пра той нялёгкі час, які яны перажылі: неаднойчы беды выбівалі з каляіны, стамляла цяжкая праца, касілі хваробы. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, людзі працягвалі радавацца жыццю, гадаваць дзяцей, падымаць заводы і прадпрыемствы, пракладваць дарогі і камунікацыі. А яшчэ — моцна трымаліся адно за аднаго, шчыра сябравалі, ва ўсім дапамагалі.

Гучныя апладысменты гучалі ў адрас тых, хто тут нарадзіўся і жыве, стварыў моцныя сем’і. Гэта Ірына Цярпента, Тамара Курыловіч, Іна Баразна, Сяргей Курдзёнак, Анатолій Бурак, Ірына Галяк, Васілій Немчанка, Сяргей Шырокі.

З 1971 года на вуліцы Ціхай пражывае Еўдакія Скіндар, якая 44 гады адшчыравала ў райспажыўтаварыстве. Не раз за плённую працу яе ўзнагароджвалі на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Душа радавалася, што мікрараён папаўняецца маладымі і мнагадзетнымі сем’ямі. Сярод іх — Галазубцы, Ласоўскія, Шчарбатых, Стасевічы, Пачкоўскія, Юрковы. Па чацвёра дзяцей маюць сем’і Турчыновіч і Давідовіч.

Цешылася вока і з малых, якія на свята мікрараёна прыйшлі разам са сваімі бацькамі. Нібы птушаняты, яны зляцеліся ў адну чараду: перагаворваліся паміж сабой, з задавальненнем частаваліся прысмакамі, купленымі ў гандлёвай палатцы. Забаўляла дзяцей і роставая лялька.

Свята ўдалося! Не шкадава­лі жыхары мікрараёна апладысментаў і для творчых ка­лек­тываў, вакалістаў: народ­най эстраднай групы «25 плюс­-мінус», цыркавой студыі «Каскад», Вольгі Балотнікавай і Аляксандра Апанасевіча.

Больше фото в группах в ОК и ВК

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.