Какие вопросы обсуждали на семинаре, организованном Управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома?

Местная власть

Якія рабочыя месцы па ўмовах працы абавязкова павінны быць атэставанымі? Якая адказнасць прадугледжана за неправядзенне атэстацыі? Гэта і іншае абмеркавана на семінары, арганізаваным упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

У ім удзельнічалі галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы, інспектары па кадрах, галоўныя эканамісты гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. З дакладам па тэме выступіла начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы, занятасці і сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама Вольга Драбянцова. Па яе слова, ад таго, у якіх умовах працуе работнік, у многім залежыць яго вытворчая выпрацоўка. Атэстацыю з мэтай ацэнкі рабочага месца і вызначэння права работнікаў на льготнае пенсійнае забеспячэнне, дадатковы водпуск, скарочаны рабочы дзень, іншыя ільготы, кампенсацыі і даплаты за работу ў шкодных умовах павінны праводзіць усе арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці.

Вольга Драбянцова расказала пра нарматыўныя дакументы, назвала памылкі, якія найбольш часта дапускаюць пры іх афармленні, спынілася на іншых пытаннях адносна атэстацыі рабочых месцаў. Змяншаць колькасць людзей, якія працуюць у шкодных умовах, выключыць непасрэдны кантакт чалавека са шкодным фактарам трэба за кошт удасканалення тэхналогій вытворчасці, замены старога абсталявання на сучаснае, прымянення аўтаматызаваных ліній.

Пазбегнуць надзвычайных здарэнняў на працы і вытворчага траўматызму ў пэўнай ступені дапамагае правядзенне перадрэйсавага кантролю, перадзменнага і медыцынскага аглядаў. На іх ролі на прадпрыемствах спыніўся намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Уладзімір Пляшак.

Начальнік аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Багушэвіч гаварыла пра назначэнне пенсій увогуле, нюансы прафесійнага пенсійнага страхавання, адкладзеную пенсію.

З інфармацыяй пра работу Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выступіла інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСЗН Наталля Раманоўская.

— Мэта семінара — навучанне адпаведных спецыялістаў правядзенню атэстацыі рабочых месцаў і арганізацыі работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму, выкананні заканадаўства аб ахове працы, — падвёў вынік сустрэчы галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзяніс Таяновіч. — Ад умоў працы ў многім залежаць надбаўкі да зарплаты работнікам, пенсіі. Правядзенне атэстацыі накіравана на стварэнне спрыяльных і бяспечных умоў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Удзячныя спецыялістам з вобласці за тое, што яны прыехалі да нас і на месцы правялі вучобу, далі вычарпальныя адказы на пытанні.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.